В Шумилино детскому дому семейного типа подарили игровой комплекс

Новости Общество

Падарунак да Дня маці

Напярэдадні Дня маці аддзел па адукацыі райвыканкама зрабіў дзіцячаму дому сямейнага тыпу падарунак – работнікі шумілінскіх СШ №1 і СШ №2 устанавілі гульнявы комплекс «Расінка», сродкі на які выдаткавалі спонсары.

У доме сямейнага тыпу ў Шуміліне зараз жывуць сямёра дзяцей ва ўзросце ад 5 да 13 год. Маці-выхавальнік Святлана Цярэнцьева імкнецца стварыць для дзяцей па-сапраўднаму хатнюю сямейную атмасферу.
– Гэты комплекс мы чакалі даўно, – расказвае Святлана Цярэнцьева. – Дзецям неабходна выплёскваць сваю энергію, а рухомыя гульні для гэтага лепш за ўсё падыходзяць. У нашай вялікай сям’і лішніх арэляў і горак не бывае. І калі адзін качаецца на арэлях, то і астатнім таксама хочацца…
Падчас нашага прыезду ў доме нас сустрэлі Святлана Мікалаеўна, 9-гадовая Алена і 13-гадовая Ульяна, астатнія дзеці яшчэ не прыйшлі са школы. Трэба было бачыць, з якім задавальненнем дзяўчынкі каталіся на арэлях і горцы.
«Класны комплекс, – дзеліцца Ульяна. – Трое арэляў, горка. Хочацца сказаць вялікі дзякуй усім за такі цудоўны падарунак».
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў № 80 ад 13.10.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *