Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка наведаў Шумілінскі раён

Безопасность Новости Общество

Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка наведаў наш раён

У панядзелак, 12 кастрычніка, наш раён з рабочым візітам наведаў Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вашчанка. У будынку райвыканкама Уладзімір Аляксандравіч правёў прыём грамадзян, сустрэўся са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Віктарам Гутаравым і намеснікам старшыні райвыканкама Русланам Насцюшкіным.


Галоўнай тэмай гаворкі стала бяспека жыццядзейнасці насельніцтва. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў, у прыватнасці, эфектыўнасць работы назіральных камісій. Кіраўнік ведамства зрабіў акцэнт на тым, што работа ў дадзеным накірунку павінна весціся кропкава, індывідуальна, менавіта ў тых домаўладаннях, дзе ёсць праблемы і патрабуецца ўмяшанне суб’ектаў прафілактыкі. Бяспечнасць, адсутнасць асабістай адказнасці за свае паводзіны і сваё жыццё, злоўжыванне спіртнымі напоямі – галоўныя прычыны бед. Большую ўвагу трэба надаваць выхаванню культуры правільных бяспечных паводзін падрастаючага пакалення, наогул насельніцтва, укараняць у свядомасць людзей, да чаго прыводзіць бяспечнасць і халатныя адносіны да ўласнай бяспекі.
Былі абмеркаваны таксама іншыя актуальныя для раёна пытанні пажарнай бяспекі і папярэджання надзвычайных сітуацый.
У гэты ж дзень Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка сустрэўся з асабовым саставам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №81 ад 15.10.2020 г.

На здымку: Уладзімір Вашчанка з начальнікам Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргеем Мялешкіным, старшынёй райвыканкама Віктарам Гутаравым і намеснікам старшыні райвыканкама Русланам Насцюшкіным.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *