Заполнили декларацию неправильно? Придётся познакомиться с законом «О борьбе с коррупцией»

Общество Экономика

Запаўняйце дэкларацыю правільна!

Пракуратурай Шумілінскага раёна праведзены аналіз выканання заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй. Адной з мер па супрацьдзеянні карупцыі з’яўляецца ўстанаўленне абмежаванняў і спецыяльных патрабаванняў, накіраваных на забеспячэнне фінансавага кантролю ў дачыненні да дзяржаўных службовых і прыраўнаваных да іх асоб. Пракуратурай раёна ўстаноўлены факты неналежнай арганізацыі фінансавага кантролю, якія выявіліся ў парушэнні парадку дэкларавання даходаў і маёмасці, вызначанага арт. 26-27, 32 Закона «Аб барацьбе з карупцыяй».

Штогадовае дэклараванне даходаў і маёмасці дзяржаўных служачых, кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і іх мужа (жонкі), паўналетніх блізкіх сваякоў, якія сумесна з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з арт. 32 Закона.
Па выніках аналізу звестак, якія паказаны ў дэкларацыях аб даходах і маёмасці за 2019 г. асобамі, абавязанымі штогод прадстаўляць такія дэкларацыі, устаноўлены наступныя парушэнні:
незадэкларавана маёмасць, якая знаходзіцца ва ўласнасці,
не дакладна паказаны кошт аўтамабіля на дату яго набыцця,
указанне ў дэкларацыях «чыстага» даходу замест налічанага.
Згодна з ч. 13 арт. 32 Закона акрамя вызначаных асоб абавязаны падаваць дэкларацыі аб даходах і маёмасці іх муж (жонка), а таксама паўналетнія блізкія сваякі, якія сумесна з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку. Аналізам устаноўлены факты непрадстаўлення дэкларацый аб даходах і маёмасці мужам і жонкай, сваякамі.
Дадзеныя парушэнні маглі быць ліквідаваны супрацоўнікамі кадравай службы арганізацый і прадпрыемстваў пры прыёме дэкларацый, калі б належным чынам быў выкананы абавязак па праверцы звестак, указаных у іх. Таксама ўстаноўлена, што дэкларацыі, дзе былі не запоўнены ўсе рэквізіты, не былі вернутыя для выпраўлення недахопаў.
Вынікі аналізу паказалі безадказнае стаўленне асоб, якія павінны прадстаўляць дэкларацыі аб даходах і маёмасці, да пытання правільнасці і дакладнасці запаўнення дэкларацый, і асоб, якія ўпаўнаважаны прымаць дэкларацыі.
Унясенне ў дэкларацыю аб даходах і маёмасці няпоўных і (або) недакладных звестак дзяржаўнымі службовымі і прыраўнаванымі да іх асобамі з’яўляецца падставай для прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці (да вызвалення ад займаемай пасады). Патрабаванні арт. 43 Закона «Аб барацьбе з карупцыяй» абавязваюць кіраўнікоў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый прымаць меры, накіраваныя на барацьбу з карупцыяй, у тым ліку па забеспячэнні фінансавага кантролю ў дачыненні да дзяржаўных службовых і прыраўнаваных да іх асоб.
Арсеній ДЗЯНІСАЎ,
намеснік пракурораШумілінскага раёна.
Апублікавана ў 382 ад 20.10.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *