Шумілінская ПМК-70 упэўнена глядзіць у будучыню

Актуалии Экономика

ПМК-70  упэўнена глядзіць у будучыню

ПМК-70 – адно з нямногіх прадпрыемстваў раёна, якое сёння працуе роўна, стабільна, упэўнена. Тут пастаянна выконваюцца прагнозныя паказчыкі, ёсць і рэнтабельнасць, і тэмпы росту. І заслуга ў гэтым усяго калектыву, на чале якога стаіць вопытны і дальнабачны кіраўнік Аляксей Крыўко, які сёлета ўдастоены ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны”.

“Я ганаруся сваім прадпрыемствам і людзьмі, якія тут працуюць, – кажа Аляксей Юр’евіч. – Без іх руплівасці, стараннасці і працавітасці прадпрыемства не мела б прыбыткаў. А так ёсць чым пахваліцца: у мінулым годзе ўведзены ў эксплуатацыю тры шматкватэрныя жылыя дамы агульнай плошчай 6282 квадратныя метры. Аб’ём падрадных работ уласнымі сіламі склаў 5,6 мільёна рублёў (тэмп росту да 2015 года – 112%). Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг склаў 194 тысячы рублёў, што забяспечыла рэнтабельнасць рэалізацыі прадукцыі 2,8%. За студзень-чэрвень гэтага года прыбытак  ад рэалізацыі – 80 тысяч рублёў (рэнтабельнасць – 3,7%). Думаю, да канца года выйдзем з яшчэ больш аптымістычнымі паказчыкамі”.
Каб прыносіць прыбытак для фінансавага і эканамічнага росту прадпрыемства, будаўнікі бяруцца за рэалізацыю любых праектаў. У прыватнасці, у гэтым годзе працуюць на аб’ектах Віцебска, Лепеля, Полацка, Бешанковічаў, Ушач. Кваліфікаваныя будаўнікі выконваюць сваю работу на высокім узроўні. Інакш нельга – трэба трымаць марку, бо канкурэнцыя сярод будаўнічых арганізацый вялікая. І заказчыкі запрашаюць да сябе лепшых, правераных, вопытных. Радуе, што Шумілінакая ПМК-70 у спісе такіх арганізацый. Прадпрыемства мае добры імідж у сферы будаўнічых паслуг – не дарэмна ж шумілінскіх будаўнікоў запрашаюць на новыя аб’екты.
Ну, а працаваць у сучасных умовах, быць канкурэнтаздольнымі будаўнікам дапамагае сучасная тэхніка, якой дастаткова ў ПМК-70. Больш таго, сёлета плануюць набыць у лізінг магутны МАЗ і сушыльны комплекс расійскай вытворчасці для дрэваапрацоўчага цэха.
Хочацца верыць, што ПМК-70 і надалей будзе з упэўненасцю глядзець у будучыню, што работа шумілінскіх будаўнікоў будзе запатрабавана як у раёне, так і за яго межамі.
Надрукавана ў №62 ад 11.08.2017 г.



4 комментария по теме “Шумілінская ПМК-70 упэўнена глядзіць у будучыню

  1. если так все хорошо, че ж ты нам зарплату нормальную не платишь?

  2. А что Вы Алексей вкладывает в понятие «нормальная зарплата»?И какова Ваша уникальная специальность?

  3. нормальная зарплата та, за которую можно жить, а не выживать, и уникальная специальность тут не имеет значения…

  4. В том то и дело,что зарплата напрямую зависит от специальности…мне и 40 млн…не хватает чтобы ЖИТЬ.А кому то и 7 много.Не подавайте свой труд и время за копейки…выбор есть всегда

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *