Как проводят каникулы школьники Шумилинского района

Актуалии Образование

Театр "Лялька" в Витебске

Канікулы, канікулы – вясёлая пара
Сучасныя дзеці жывуць крыху іншымі інтарэсамі, чым у свой час жылі іх бацькі. Што і казаць, прагрэс, сучасныя тэхналогіі знізілі цікаўнасць да бібліятэкі, тэатра, кінатэатра. Але адмаўляцца ад гэтых цудоўных духоўных крыніц нельга. І самы спрыяльны час для вяртання дзяцей у залы бібліятэк, тэатральныя і кіназалы – гэта канікулы.
“Кінатэатр – гэта класна!”
Днямі вучні 5-7-ых класаў СШ № 1 наведалі кінатэатр “Мір”, што ў абласным цэнтры. Безумоўна, для дзяцей з раёна кіназала такога кшталту – відовішча. Да таго ж і мультфільм “Іван Царэвіч і Шэры Воўк” у фармаце 3D глядзець было вельмі цікава. Чароўныя акуляры дазволілі бачыць герояў у рэальным вымярэнні. Пасля сеанса дзеці з захапленнем дзяліліся ўражаннямі і выказалі жаданне наведваць кінатэатр яшчэ, бо “гэта класна”.
Жывыя Лялькі і сапраўдныя артысты
Вучні 3-4 класаў СШ №2 наведалі Віцебскі дзіцячы тэатр “Лялька”. Казка з ажыўшымі на шырме лялькамі заваражыла вясковых гледачоў. Вядома ж, не кожны дзень убачыш такое. Да таго ж, спектакль «Дапытлівы слонік» ставілі на беларускай мове.
Не менш уражанняў атрымалі і вучні 1-8 класаў Язвінскай базавай школы, якія наведалі старажытны Полацк, пазнаёміліся з выдатнымі мясцінамі горада, не ўпусцілі магчымасці паслухаць арганную музыку ў Сафійскім саборы.
Незвычайныя прыгоды ў бібліятэцы
Амаль кожны дзень вучні малодшых класаў мелі магчымасць удзельнічаць у праграмах, падрыхтаваных бібліятэкарамі.
У цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы хлопчыкі і дзяўчынкі разам з літаратурнымі героямі (ролі якіх артыстычна выконвалі работнікі гэтай установы) вандравалі па казках.
Як расказала загадчыца Слабадской бібліятэкі Галіна Мікалаеўна Белагалоўка, да яе ў чытальную залу на віктарыну “Раскажы Снягурка, дзе была” завітала больш дваццаці вучняў 1-5 класаў Слабадской д/с-СШ.
Адказваць на пытанні казачных герояў і гарадскім і сельскім дзецям дапамагалі кнігі, якія яны чыталі раней у бібліятэцы.
А як вы правялі школьныя канікулы, якія цікавыя сустрэчы выпалі вам? Пішыце на адрас рэдакцыі (Шуміліна, вул. Ленінская, 24), званіце па нумары 4-12-95.
Надрукавана ў №2 ад 06.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *