Здарэнні. Крымінал

Новости Происшествия

Здарэнні. Крымінал

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Абавязаны
Абавязаная асоба была працаўладкавана ў ПМК-70. Але мужчына наўмысна ўхіляўся ад работы, без уважлівых прычын дапускаў прагулы, якіх накапілася больш за дзесяць. А за прагулы, як вядома, грошы не плацяць. Мужчына не ў поўным памеры вяртаў дзяржаве сродкі, якія былі затрачаны дзяржавай на ўтрыманне непаўналетняга сына. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 174 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пагражае пазбаўленне волі да двух гадоў.
Спроба крадзяжу
У РАУС звярнуўся жыхар райцэнтра, які паведаміў, што адсут-нічаў у дачным доме ў в. Прыазёрная ўсяго дваццаць хвілін, а за гэты час невядомая асоба пранікла ў дом (хутчэй за ўсё шляхам падбору ключоў), вынесла ліст ДСП. Але, відаць, ліхадзея нехта спужаў, бо ДСП была пакінута на падворку. Падрабязнасці дадзенага здарэння высвятляюцца.
Замок
Індывідуальны прадпрымальнік, які трымае магазін у Дабеі, паведаміў у міліцыю, што невядомыя асобы адціснулі замок на ўваходных дзвярах гандлёвай кропкі, але пранікнуць у магазін не паспелі. Матэрыялы праверкі па дадзенай справе знаходзяцца ў супрацоўнікаў РАУС.

Са зводак ДАІ
На мотаблоку
Супрацоўнікі ДАІ затрымалі ў Обалі мясцовага жыхара, які ў стане алкагольнага ап’янення кіраваў мотаблокам. Складзены адміністрацыйны пратакол. Мужчыну пагражае штраф ад 50 да 100 БВ з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з упраўленнем транспартнымі сродкамі. Мотаблок адбуксіраваны на штрафстаянку РАУС.
Саджанцы
Механізатар сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае», які на МТЗ ехаў па вёсцы Крыцкія, наехаў на саджанцы ля дома мясцовага жыхара і пашкодзіў іх. На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол, пагражае штраф.
Дах
Жыхар Віцебска, які кіраваў грузавым аўтамабілем «Сітраен», на закругленні дарогі ўправа на вуліцы Мінчугова ў райцэнтры сутыкнуўся правай часткай фургона з дахам жылога дома і пашкодзіў яго. Складзены адміністрацыйны пратакол, які адпраўлены па месцы жыхарства парушальніка.
У кювеце
Каля аг. Слабада адбылося ДТЗ. Мясцовая жыхарка ў стане алкагольнага ап’янення за рулём «Форда» не справілася з кіраваннем і з’ехала ў кювет. З месца здарэння жанчына ўцякла. Яна не мела правоў кіравання, на аўто не было страхоўкі і допуску да ўдзелу ў дарожным руху. Парушальніцы па-гражае штраф да 100 БВ і пазбаўленне права займацца дзейнасцю, звязанай з упраўленнем транспартнымі сродкамі.
Людміла ЗУЙКОВА.
Апублікавана ў 382 ад 20.10.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *