Успешно выступили шумилинские музыканты на II Белорусском республиканском открытом музыкальном конкурсе народных инструментов

Актуалии Культура

Нашы цымбалы былі самыя звонкія
Упэўненая перамога і дыплом лаўрэата другой ступені – такі вынік удзелу нашай таленавітай юнай цымбалісткі Вольгі Скорынавай у II Беларускім адкрытым музычным конкурсе выканаўцаў на народных інструментах “Нараджэнне Хрыстова”.
Конкурс праходзіў у самы пярэдадзень Новага года ў сталіцы рэспублікі. Яго арганізатарамі выступілі Беларуская Праваслаўная Царква і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы расійскага культурна-дзелавога цэнтра “Дом Масквы”.
Не лішне будзе адзначыць, што да ўдзелу ў конкурсе былі запрошаны толькі вопытныя выканаўцы – лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў і конкурсаў. Таму перамога нашай музыканткі яшчэ больш важкая.
За высокае прафесійнае майстэрства дыпломы атрымалі і настаўнікі Вольгі Скорынавай – выкладчык Шумілінскай дзіцячай музычнай школы Алена Скорынава і канцэртмайстар Ірына Лагаш.
Такі вось калядны падарунак зрабілі Шуміліншчыне нашыя музыкі. Дзякуй! І новых вам поспехаў!
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №2 ад 06.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *