Информация о решении вопросов, поднятых жителями Светлосельского сельсовета в ходе подворного обхода

Актуалии Официально

Здание Светлосельского сельисполкома

Пра дарогі, ліхтары і дзіцячыя пляцоўкі
У пачатку снежня мінулага года на тэрыторыі Светласельскага сельсавета быў праведзены падворны абход населеных пунктаў. Падчас гутарак з прадстаўнікамі райвыканкама і кіраўнікамі раённых службаў людзі выказалі нямала просьбаў і скаргаў.
За месяц, што прайшоў пасля абходу, кіраўнікамі адпаведных арганізацый былі прыняты канкрэтныя меры па выкананні некаторых зваротаў, акрэслены тэрміны для выканання астатніх. Прадстаўляем інфармацыю для жыхароў Светласельскага сельсавета.
Праведзены работы па адпампоўванню вады з падвала дома № 6 па вуліцы Усходняй у аграгарадку Башні.
Падсыпаны праблемныя ўчасткі дарогі па вуліцы Новай у вёсцы Язвіна (каля дома № 8).
Праведзена ачыстка водаадводзячых труб па вуліцы Маладзёжнай у аграгарадку Светласельскім.
Уцеплены калонкі па вул. Ганчарнай у вёсцы Мазекі, па вул. Цэнтральнай у вёсцы Ужляціна, у апошняй вёсцы адрамантавана калонка па вул. Зарэчнай.
Паблізу ад вёскі Лескавічы ва ўрочышчы Калпеніца (квадрат 103) адведзена лесасека ў аб’ёме 200 метраў кубічных.
На працягу года праводзіліся работы па выкараненні баршчэўніка Сасноўскага ў межах аграгарадка Башні.
У вёсцы Ужляціна праведзены даследаванні вады на мікрабіялагічныя і санітарна-хімічныя паказчыкі, пасля якіх праведзена дадатковая прамыўка водаправоднай сеткі.
Адноўлены з 18 снежня мінулага года рух рэйсавага аўтобуса Башні- Шуміліна ў нядзелю з часам адпраўлення 14.05.
Праведзена ачыстка водаадводзячых каналаў каля дома № 20 па вул. Вакзальнай у вёсцы Язвіна.
Абследаваны тэхнічны стан калонак у Язвіне і Лескавічах. Непаладак не выяўлена.
Праводзяцца работы па ліквідацыі бадзяжных сабак у аграгарадку Светласельскі і вёсцы Крупчына.
У сувязі з тым, што ў доме № 2 па вул. Юбілейнай у Светласельскім праведзена цэнтральнае ацяпленне, УП ЖКГ не лічыць мэтазгодным рамонт надворных пабудоў для захоўвання дроў. Касметычны рамонт пад’езда ў гэтым жа доме камунгас правядзе з прыцягненнем сродкаў насельнікаў дома (на закупку 50% неабходных матэрыялаў).
Жыхары вёскі Лажок праінфармаваны пра льготы, што даюцца для развіцця асабістых падсобных гаспадарак грамадзян.
Прыбраны рэшткі згарэўшага дома па вул. Смольскай у Лескавічах. На гэтай жа вуліцы каля прыпынку, а таксама на вуліцы Новай адрамантаваны ліхтары.
Адрамантавана вулічнае асвятленне ў вёсках Засіннікі і Каравайніца, асвятленне ў трэцім пад’ездзе дома № 4 па вуліцы Юбілейнай у Светласельскім.
Вулічнае асвятленне ў вёсцы Саладухі адпавядае сацыяльным стандартам.
Праведзена абследаванне тэхнічнага стану дамоў №№ 5-7 па вул. Хутарской у Лескавічах, выяўлена, што дамы знаходзяцца ў здавальняючым стане і неабходнасці правядзення рамонтных работ няма.
Пашыраны асартымент тавараў у магазіне вёскі Лескавічы.
Паштовая карэспандэнцыя ў вёску Цербяшова дастаўляецца начальнікам паштовага аддзялення Башні.
Вядуцца работы па ўстаноўцы паштовых скрынь у доме № 6а па вул. Юбілейнай у Светласельскім.
Праведзены работы па замене электраправодкі ў дамах №№ 2,9 па вул. Цэнтральнай у вёсцы Баёўка.
Абмежаваны доступ у пустуючыя кватэры дамоў №№ 5,9 па вул. Цэнтральнай у Язвіне.
На працягу 2012 года будзе вырашаны шэраг пытанняў, пастаўленых жыхарамі аграгарадка Светласельскі: будзе зроблена падсыпка завулка Бальнічнага, праблемных участкаў дарогі каля дома № 4 па вул. Юбілейнай, рамонт даху і балконных перакрыццяў у доме № 2 на гэтай жа вуліцы, агароджванне кантэйнераў для смецця каля дома № 6 па Юбілейнай, рамонт тут горкі і будаўніцтва новай дзіцячай гульнявой пляцоўкі, добраўпарадкаванне дзіцячай пляцоўкі каля дома № 9 па вул. Суворава, ачыстка вентыляцыйных шахтаў у доме № 1 па вул. Светласельскай, будуць агароджаны тэрыторыі жылых дамоў 14, 10, 12, 20 па вул. Усходняй, будзе выдзелена паша для выпасу жывёлы жыхароў аграгарадка. Таксама будуць выкананы работы па рамонту пад’езду да могілак вёскі Ужляціна, вуліцы Азёрнай у Крупчыне, грамадскага калодзежа ў Засінніках, зносу аварыйных дрэў у Баёўцы і на могілках у Крупчыне.
Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама.
Надрукавана ў №2 ад 06.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *