В Шумилино ФОК проводит фитнес-занятия для мам с маленькими детками

Общество Спорт, туризм

Фітнес для маці з дзецьмі

Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр імкнецца прапаноўваць свае паслугі для ўсіх слаёў насельніцтва. Нядаўна ФАЦ зрабіў чарговы крок у гэтым накірунку: пачалі праводзіцца фітнес-заняткі для маці з дзецьмі да трох год, якія вядзе метадыст-інструктар Вікторыя Краснова.

– Па сабе ведаю, што такое быць у водпуску па доглядзе за дзіцяці, – дзеліцца Вікторыя Краснова, маці двух дзяцей (меншай Алене пяць год). – Наступае такі момант, калі не толькі хочацца новых сябровак і размоў, а і новых эмоцый. Да ўсяго ж і сябе неабходна трымаць у добрай фізічнай форме. Памятаю, як я пачала нешта падобнае шукаць. І знайшла ў Віцебску фітнес-групу для маці з дзецьмі да трох год. Двойчы на тыдзень з Алёнай едзіла на заняткі…
Пасля таго, як Вікторыя прайшла перападрыхтоўку па спецыяльнасці «фізкультурна-аздараўленчая работа ва ўстановах адукацыі», звярнулася ў ФАЦ са сваёй прапановай. І ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры падтрымалі ідэю.
На занятках Вікторыя прапаноўвае маці з дзецьмі арыгінальныя праграмы з гульнявымі, агульнымі фізічнымі нагрузкамі. Прычым займаюцца адначасова і маці, і малыя. Мячы розных памераў, скакалкі, абручы – усё становіцца інвентаром падчас заняткаў. «Галоўнае, каб маці і дзеці атрымалі зарад бадзёрасці», – упэўнена Вікторыя.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №84 ад 27.10.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *