У Шумілінскім раёне пры раённым Савеце дэпутатаў створаны Маладзёжны парламент

Главное Молодёжь Президент

Больш ініцыятывы ад маладых

У Шумілінскім раёне пры раённым Савеце дэпутатаў створаны Маладзёжны парламент.


У парламент, які ўзначаліў педагог-псіхолаг Шумілінскай СШ №1 Аляксандр Сядзельнікаў, увайшлі прадстаўнікі найбольш актыўнай часткі моладзі – усяго 21 чалавек з ліку працоўнай моладзі і вучняў школ раёна і раённай гімназіі. Абраны савет Маладзёжнага парламента ў колькасці 7 чалавек.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава адзначыла, што парламент ствараецца з мэтай садзейнічання ў распрацоўцы і рэалізацыі маладзёжнай палітыкі на тэрыторыі раёна, развіцця дзіцячай і маладзёжнай ініцыятыў, арганізатарскіх і лідарскіх якасцяў, выхавання патрыятызму і працалюбства, здаровага ладу жыцця, набыцця навыкаў самастойнага рашэння пытанняў.
Маладзёжны парламент будзе садзейнічаць развіццю сацыяльнага партнёрства паміж органамі дзіцячага, маладзёжнага і мясцовага самакіравання ў інтарэсах дзяцей і моладзі раёна.
Адбылося і першае пасяджэнне абранага савета Маладзёжнага парламента, на якім былі абмеркаваны першыя крокі дзейнасці, унесены прапановы ў план работы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №85 ад 30.10.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *