Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Хто адказвае за парадак?

Камітэтам дзяржкантролю правераны факты неналежнага стану жылых дамоў, адсутнасці парадку на прыдамавых тэрыторыях, указаныя ў зваротах грамадзян

КДК Віцебскай вобласці правёў «гарачую лінію» з жыхарамі вобласці па пытаннях наяўнасці пустуючых і лядашчых дамоў, падтрымання жылых дамоў і прысядзібных участкаў у належным стане, па зносе альбо продажы такіх дамоў.
Усяго на «гарачую лінію» паступіла 42 звароты з 13 рэгіёнаў вобласці. Больш за ўсё званкоў было з гарадоў і буйных населеных пунктаў: Віцебска, Оршы, Полацка, Віцебскага, Глыбоцкага, Аршанскага, Полацкага, Пастаўскага і Чашніцкага раёнаў.
Усе звароты грамадзян вывучаны, асобныя факты неналежнага стану жылых дамоў, адсутнасці парадку на прыдамавых тэрыторыях, указаныя ў зваротах грамадзян, правераны Камітэтам дзяржкантролю і знайшлі сваё пацвярджэнне. Мясцовым органам улады прапанавана прыняць адпаведныя меры па навядзенні парадку.
Аднак варта адзначыць, што ў шэрагу выпадкаў неналежнае ўтрыманне жылых дамоў і прыдамавых тэрыторый дапушчана самімі ўласнікамі. Напрыклад, у Віцебску жылы дом і прысядзібны ўчастак па вул. Сенненскай уласнікам пераўтвораны ў звалку бытавых адходаў. За домам належны догляд не ажыццяўляўся. КДК пераканаўся, што нядбайнасць аднаго жыльца прычыняе нязручнасці многім суседзям. Асабліва гэта тычыцца суседзяў у блакіраваных дамах. Так, па вул. Свечкіных у Віцебску адну палову дома і частку прысядзібнага ўчастка гаспадыня трымае ў належным стане, у той час як другая палова патрабуе тэрміновага рамонту, зямельны ўчастак зарос быльнягом. Аналагічная сітуацыя з блакіраваным домам у Віцебску па вул. Пясочнай.
Варта адзначыць, што заканадаўствам прадугледжаны правілы ўтрымання жылых і дадатковых памяшканняў, якія павінен выконваць кожны ўласнік альбо арандатар жылога памяшкання і за іх парушэнні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Таму КДК прапанаваў мясцовым органам улады наладзіць работу з грамадзянамі па ўтрыманні жылых дамоў і прысядзібных участкаў у належным стане і забяспечыць кантроль.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №86 ад 02.10.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *