В Шумилинском районе сейчас 8 строительных объектов. Как там насчет безопасности?

Безопасность Экономика

Будпляцоўка – месца патэнцыйнай небяспекі

Будаўнічая пляцоўка з’яўляецца месцам патэнцыйнай небяспекі, бо варта дапусціць тут самае нязначнае невыкананне правілаў – і чакай бяды.

Зараз на тэрыторыі раёна разгорнута 8 аб’ектаў будаўніцтва. Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях перыядычна наведваюць будоўлі і манітораць іх на прадмет выканання правілаў пажарнай бяспекі і правядзення будаўніча-мантажных работ. Узмоцненая ўвага надаецца вагонам-бытоўкам, дзе рабочыя звычайна адпачываюць, пераапранаюцца, грэюцца падчас перапынкаў.
Такі рэйд адбыўся і на мінулым тыдні з удзелам карэспандэнта раённай газеты. Наведалі будаўнічыя пляцоўкі, якія размешчаны ў райцэнтры: на тэрыторыі цэнтральнай кацельні УП ЖКГ і будоўлю гандлёвага цэнтра і гасцініцы. Інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Масько (на здымку) праверыў стан бытовак і спецыяльна абсталяваных месцаў для адпачынку рабочых, пагутарыў з адказнымі на месцах, праверыў наяўнасць вогнетушыцеляў, іх колькасць і тэрміны годнасці, як абсталяваны месцы для курэння, чым і наколькі бяспечна абаграваюцца памяшканні. На кожнай будаўнічай пляцоўцы супрацоўнік правёў прафілактычныя гутаркі, з рабочымі былі адпрацаваны алгарытмы дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый і рабоце з вогнетушыцелямі.
Значных парушэнняў выканання правілаў пажарнай бяспекі выяўлена не было. Наогул, як адзначыў старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Дзмітрый Гушчын, у апошні час сітуацыя па будаўнічых бытоўках не выклікае вялікай занепакоенасці. Рэгулярныя рэйды і кантроль даюць свой вынік. Усе адказныя службы разумеюць: ад таго, наколькі сур’ёзна, дасканала і правільна на патэнцыйна небяспечных аб’ектах наладжаны вытворчы працэс і бытавыя ўмовы, залежыць не адно чалавечае жыццё.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №90 ад 17.11.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *