Этой осенью Шумилинское УП ЖКХ закупило более 250 саженцев хвойных и около 200 декоративных деревьев

Дажынкі-2021 у Шуміліне Новости

Працуюць восенню, каб летам любавацца

Да абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2020» рыхтуюцца ўсе арганізацыі райцэнтра. Асаблівая адказнасць кладзецца на УП ЖКГ, якое займаецца добраўпарадкаваннем Шуміліна.

«Гэтай восенню наша арганізацыя набыла ў віцебскіх і мінскіх гадавальніках звыш 250 розных хвойных раслін і каля 200 саджанцаў дэкаратыўных дрэў, – расказвае намеснік дырэктара УП ЖКГ Аляксандр Левіт. – У першую чаргу выбіралі нізкарослыя расліны, якія павольна растуць. Адразу планавалася, што большасць з іх пойдзе на новыя ландшафтныя кампазіцыі, якія робяцца ў райцэнтры».
Адно з самых праблемных у плане добраўпарадкавання месцаў у Шуміліне – трохкутнік на скрыжаванні вуліц Сіпко і Суворава. «На гэтым месцы зрабілі альпійскую горку, – расказвае майстар па добраўпарадкаванні Вераніка Багданава. – Пры планіроўцы важна было ўлічыць, што гэта скрыжаванне дарог, а значыць горка не павінна перашкаджаць вадзіцелям і пешаходам. Хвойныя (іх тут пасаджана 24 штукі) выбіраліся толькі карлікавых відаў. У характарыстыках елак ці туй, якія саджаем, адзначаецца, што за год яны вырастаюць да 10 см». Новыя кампазіцыі таксама з’явіліся па вуліцах Юбілейная, Луначарскага і Ленінская. На вуліцах Ленінская і Луначарскага пасаджаны саджанцы барбарысу, якія на працягу сезона будуць радаваць жыхароў і гасцей пасёлка залацістымі, ружовымі, чырвонымі і барвовымі колерамі.
На тэрыторыі каля чыгуначнага вакзала пасадзілі 15 шарападобных і 7 пірамідальных туй. Дагледжаны газон у спалучэнні з хвойнымі дрэвамі створыць прыгожы выгляд. Ад магазіна «Хіт» каля дамоў №75-77 па вуліцы Юбілейная ўздоўж тратуара пасаджаны 40 карлікавых бяроз.
З’явіліся ў райцэнтры і цалкам цюльпанавыя клумбы: паблізу «Каравана» пасадзілі 500 цыбулін цюльпанаў, па вуліцы 70 год БССР – 300. Работнікі УП ЖКГ ведаюць пра колер цюльпанаў, але гэта не афішуюць – «няхай вясной будзе прыемны сюрпрыз». Як падкрэсліла Вераніка Багданава, цюльпаны – гэта толькі невялікая частка кветкавых клумб. Так, напрыклад, сёлета толькі ў Шуміліне было пасаджана каля 30 тысяч кветак і можна быць упэўненым, што ў наступным годзе гэта лічба будзе значна большая.
– Пра вынікі нашай работы па добраўпарадкаванні, якія праводзіліся ў лістападзе, можна будзе казаць толькі вясной і летам, – падсумоўвае Аляксандр Левіт. – А на вясну ёсць яшчэ некалькі арыгінальных задум.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №91 ад 20.11.2020 г.

Кампазіцыя на скрыжаванні вуліц Суворава і Сіпко.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *