В прошлом году на дорогах Шумилинского района погибло восемь человек

Безопасность Общество

Сані і веласіпеды
І зімой, і летам на дарогах раёна можна сустрэць гужавы транспарт і веласіпедыстаў. Конскія калёсы, сані, веласіпеды павінны быць абсталяваны святловяртальнымі элементамі. За адсутнасць катафотаў гаспадара чакае штраф ад адной да трох базавых велічынь. А калі пры гэтым веласіпедыст ці возчык знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення – ад трох да пяці базавых велічынь. Дарэчы, на возчыкаў у мінулым годзе складзена 25 адміністрацыйных пратаколаў. Больш за трыццаць выяўлена парушальнікаў-веласіпедыстаў.
Смерць пад коламі
У раёне за мінулы год зарэгістравана 3,6 тысячы парушэнняў Правілаў дарожнага руху, расказаў начальнік ДАІ Мікалай Гаралевіч. Гэта на тры сотні больш, чым у 2010 годзе.
Летась у раёне адбылося 20 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх восем чалавек загінулі, дзевятнаццаць атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.
Хто вінаваты?
Асноўнымі прычынамі дарожна-транспартных здарэнняў з’яўляюцца: упраўленне транспартам у стане алкагольнага ап’янення, незахаванне хуткасных рэжымаў руху, кіраванне транспартам без пасведчання і неабходных навыкаў. З наступленнем зімовых дзён павялічылася колькасць здарэнняў, звязаных з наездам на пешаходаў, якія не пазначылі сябе святловяртальнымі элементамі.
Пазбавіліся правоў і атрымалі штраф
У мінулым годзе супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі на тэрыторыі раёна затрымана 106 нецвярозых вадзіцеляў. Яны селі за руль як асабістых легкавушак, так і за руль трактароў, грузавых машын, якія належаць розным прадпрыемствам і арганізацыям раёна. Вадзіцелі пазбаўлены правоў на два гады і атрымалі штрафы больш як па мільёну рублёў.
Надрукавана ў №3 ад 10.01.1012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *