Шумилинские спасатели адресовали курильщикам агитки об опасности непогашенной сигареты

Бяспека Общество

«Не чакай вавёрачку – тушы акурак!»

Выратавальнікі праз такі заклік стараюцца прывіць курыльшчыкам звычку тушыць цыгарэты.


Многія наведвальнікі кафэ «Метан» і магазіна «Хіт-экспрэс», напэўна, заўважылі на паліцах з алкагольнай прадукцыяй вось такія яркія ярлычкі, своеасаблівыя лістоўкі-буклеты. Гэта ў рамках інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Не чакай вавёрачку – тушы акурак», што зараз праходзіць у краіне і накіравана на зніжэнне колькасці пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні і гібелі людзей на іх, шу-мілінскія ратавальнікі размясцілі на бутэльках з алкагольнай прадукцыяй некхенгеры (так яны правільна называюцца).
Такім чынам выратавальнікі праз заклік стараюцца прывіць курыльшчыкам звычку тушыць цыгарэты і наогул быць асцярожнымі пры курэнні.
Падобную прадукцыю з забаўнымі звяркамі некаторыя знайшлі і ў сваіх паштовых скрынях.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №92 ад 17.11.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *