Шумилинские спасатели проводят акцию «Не прожигай свою жизнь!»

Безопасность Главное Новости

Супраць згубнай звычкі

Як праходзіць на тэрыторыі раёна прафілактычная акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!»

Тэматычная віктарына з вучнямі СШ № 1.

Курэнне не толькі шкодная звычка, якая выклікае шэраг захворванняў, але і галоўная прычына пажараў і гібелі ад іх людзей, асабліва калі грамадзяне кураць у стане алкагольнага ап’янення. Гэта несуцяшальныя і сумныя факты, і з сітуацыяй трэба змагацца самымі рознымі спосабамі. Выратавальнікі выбралі для вырашэння праблемы правядзенне прафілактычнай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!».
У рамках першага этапа шумілінскія ратавальнікі сумесна з актывістамі раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных вучнямі СШ №2 для прафілактычных гутарак наведалі аўтавакзал райцэнтра і чыгунку. На другім этапе адправіліся на сустрэчы ў працоўныя калектывы раёна газазабеспячэння і цэнтральнай раённай бібліятэкі. Не застаўся без увагі і кафэ «Метан», дзе супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях разам з юнымі памочнікамі прапанавалі наведвальнікам установы правесці абедзенны час з карысцю, дзе жадаючыя маглі абмяняць цыгарэту на цукерку, паўдзельнічаць у віктарыне і атрымаць карысную інфармацыю пра шкоду курэння. Знайшліся жадаючыя пакінуць свой водгук на макеце цыгарэты.
На трэцім этапе прайшлі тэматычныя сустрэчы са старшакласнікамі СШ №1, СШ №2 і гімназіі. З цікаўнасцю падлеткі ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, дзе правяралі і замацоўвалі веды ў пытаннях бяспекі і бяспечнага жыцця. Напрыканцы сустрэчы ім быў прадэманстраваны відэафільм «Ахвяры згубнай звычкі», які не мог пакінуць раўнадушнымі нікога і прымусіў задумацца над пытаннямі «А ці трэба пачынаць?» ці «Пакуль не позна, лепш кідаць».
Акцыя прадоўжыцца да канца лістапада.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №92 ад 17.11.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *