Криминал. Происшествия

Происшествия

Магазін
У ноч з 30 на 31 снежня абрабавалі магазін № 32 райспажыўтаварыства, які знаходзіцца ў Грудзінаве. Злодзеі праламалі дах і паддашкавае перакрыццё і прабраліся ў магазін. Прапалі гарэлка і віно, каўбасы і рыбныя кансервы, шакалад і іншыя прадукты харчавання. Агульны ўрон складае амаль тры мільёны рублёў.
Магазін не быў абсталяваны сігналізацыяй. Вартаўнічай службы тут увогуле няма. Злачынцы вышукваюцца. Па факту крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа.
Трубы
З прысядзібнага ўчастка жыхаркі Мікалаёва прапалі трубы цеплазабеспячэння. Жанчына звярнулася ў міліцыю. На наступны дзень пасля крадзяжу з павіннай ў РАУС прыйшоў жыхар Мікалаёва і прызнаўся ў крадзяжы. Мужчына поўнасцю пагасіў урон. Улічваючы гэта, крымінальная справа супраць вяскоўца не была ўзбуджана.
Аўто
Раённая газета пісала пра крадзеж з “Масквіча” каністры з бензінам. Нядаўна злачынцу знайшлі, ім аказаўся жыхар в. Лескавічы. Мужчына прызнаўся ў крадзяжы, расказаў міліцыянерам, што залез у багажнік машыны шляхам падбору ключоў.
Прызыўнік
Не ўсе маладыя людзі, якіх прызываюць у армію, з ахвотай з’яўляюцца ў ваенкамат. Вось і адзін з жыхароў райцэнтра ўхіляўся ад тэрміновай ваеннай службы. У жніўні-кастрычніку мінулага года яму неаднаразова прысылалі павесткі з ваенкамата. Але малады чалавек паводзіў сябе так, быццам бы і не атрымліваў іх. За ўхіленне ад ваеннай службы супраць хлопца ўзбуджана крымінальная справа.
Зварка
У пенсіянеркі з Мазурына з двара дома прапаў зварачны апарат. Злачынца знойдзены – ім аказаўся жыхар Латкова.
Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Картка
Невядомы злодзей у магазіне райспажыўтаварыства, які знаходзіцца ў Мікіцісе, з кішэні курткі ўкраў пластыкавую банкаўскую картку. Пра гэта расказала міліцыянерам пацярпелая – жыхарка Мікіціхі.
Злодзей паспеў пакарыстацца чужой банкаўскай карткай – зняць адтуль паўмільёна рублёў. Узбуджана крымінальная справа.
Прадукты
Пацярпела жыхарка в. Сіманяты – на ўваходных дзвярах хаты вырвалі дзвярны прабой. З хаты зніклі прадукты харчаванння, ацэненыя на трыста тысяч рублёў. Як высветлілася, іх украў жыхар в. Барсучына, які раней быў судзімы за крадзеж. Частка нарабаванага канфіскавана і вернута гаспадыні.
Куры
Для пенсіянеркі з Мішкавіч было сапраўдным шокам, калі на падворку не далічылася пяць курыц і аднаго індыка. Жанчына звярнулася ў міліцыю. Па дадзенаму крадзяжу ўзбудзілі крымінальную справу.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №3 ад 10.01.1012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *