Пожар в деревне Язвино Светлосельского сельсовета

Безопасность Происшествия

Служба 101 інфармуе: у Язвіне гарэла кватэра

1 лістапада ў 23.56 у службу ратавання 101 паступіла паведамленне пра пажар кватэры ў доме па вуліцы Цэнтральнай у ЯзвінеСветласельскага сельсавета.

Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася задымленне ў кватэры, размешчанай на 3-м паверсе панэльнага аднапад’езнага трохпавярховага жылога дома.

Агнём у кватэры пашкоджана маёмасць.

Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

«Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні – асноўная прычына пажараў і гібелі ад іх, – адзначае інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вадзім Півавараў. – Для таго, каб пазбегнуць трагедыі, выконвайце элементарныя правілы пажарнай бяспекі. Ні ў якім разе не курыце ў ложку, каля лёгказагаральных і гаручых вадкасцяў! Беражыце сябе!».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *