Рынок труда в Шумилинском районе на 1 января 2012 года

Общество Экономика

Беспрацоўных стала менш, а вакансій дадалося
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама штомесяц аналізуе сітуацыю на рынку працы ў раёне.
У параўнанні з апошнім месяцам мінулага года, на пачатак 2012 года колькасць беспрацоўных, што знаходзяцца на ўліку ва ўпраўленні, зменшылася з 78 да 73 чалавек (узровень беспрацоўя складае па раёне 0,8%). Але не змяншаецца колькасць свабодных вакансій на прадпрыемствах раёна. Тлумачэнне простае: патрабуюцца  работнікі са спецыяльнай адукацыяй, а работу шукаюць людзі без спецыяльнасці, з агульнай адукацыяй.
Гэта роздум і для маладых людзей, выпускнікоў школ – неабходна вучыцца, каб мець спецыяльнасць, прафесію, і неабходна быць гатовым вучыцца і перавучвацца ўсё жыццё. Гэта закон сучаснага рынку працы – работнік павінен мець не адну спецыяльную адукацыю, а валодаць некалькімі прафесіямі, каб быць мабільным, каб знайсці сваё месца ў жыцці.
У Шумілінскім раёне работа ёсць практычна па любой прафесіі. Шмат вакансій для спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Жадаючых атрымаць прафесію ўпраўленне можа накіраваць на курсы падрыхтоўкі.
Спецыялісты сельскай гаспадаркі могуць знайсці работу у ААТ “Ляжні” – тут патрабуюцца  галоўны энергетык, бухгалтар, спецыяліст па кадрах, ветфельчар; “Прыазёрны мір” — галоўны аграном, бухгалтар, эканаміст; “Шумілінскі райаграсэрвіс” — галоўныя аграном, ветурач, эканаміст; “Ульскі” – галоўны ветурач, ветурач, інжынер па ТБ; “Прыдзвінскае” – галоўныя эканаміст і ветурач;, “Лаўжанскае” — інжынер-механік, заатэхнік і аграном-насеннявод. Ва ўсіх прадпрыемствах ёсць патрэба ў кадрах вадзіцеляў, трактарыстаў, аператараў машыннага даення, жывёлаводаў, ёсць вакансіі брыгадзіраў і загадчыкаў фермаў.
Шумілінскі лясгас шукае інжынера па лесакарыстанню, намесніка дырэктара па ідэалогіі, трох ляснічых, двух майстроў, патрэбныя леснікі, вальшчыкі лесу, рабочыя іншых спецыяльнасцяў.
Шумілінская ПМК-70 прапануе работу рабочаму і двум тынкоўшчыкам. Обальскі керамічны завод прапануе 14 рабочых вакансій (электраманцёр, машыніст экскаватара, вадзіцель пагрузчыка, вадзіцель МАЗа, здымшчык-укладчык і іншыя).
У сферы гандлю і бытавога абслугоўвання не хапае прадаўцоў (райспажыўтаварыства); прыёмшчыкаў заказаў (Ляжні, Мішневічы, Мішкавічы, Добрына), сталяра, слесара па рамонце аўтамабіляў, цырульніка, аператара пральні, галоўнага бухгалтара (усе ў КУП БАН).
Аддзел адукацыі райвыканкама прапануе пасады выхавальніка і педагога-псіхолага ў Слабадзе, музычнага кіраўніка, медсястры і дыетсястры ў дзіцячыя сады райцэнтра, энергетыка гаспадарчай групы.
Аддзел культуры райвыканкама запрашае мастацкіх кіраўнікоў у клубы (Слабада і Мікіціха), загадчыкаў СК (Навікі і Башні), бібліятэкара (Навікі), акампаніятара (Мікіціха). У Обальскі ГДК патрэбныя загадчык дзіцячага сектара і касцюмер.
За даведкамі трэба звяртацца да работадаўцы ці ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Агляд падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №3 ад 10.01.1012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *