Падарылі Дашы вышыванку

Молодёжь Новости Семья

«Падары немаўляці вышыванку»

15 лістапада ў сям’і Дзмітрыя і Святланы Бяляевых нарадзілася другое дзіцяці – дзяўчынка Даша. Калі маці з дачкой выпісваліся з радзільнага дома, іх чакаў сюрпрыз: ад райкама ГА БРСМ новаму грамадзяніну Беларусі была ўручана вышыванка. Віншаванне сям’і з нараджэннем дзіцяці прайшло ў рамках рэспубліканскай акцыі БРСМ «Падары немаўляці вышыванку», падчас якой адзенне з нацыянальным арнаментам для немаўляці атрымліваюць маці, якія нарадзілі на Дзень Незалежнасці, ці актывісткі маладзёжнай арганізацыі.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №96 ад 08.12.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *