Колокола для шумилинского храма Николая Чудотворца отливали в Москве

Духоўнае Новости

Новыя званы на храме

У мінулую пятніцу на званіцы новага храма ў Шуміліне ўстанаўлівалі званы – такі падарунак прыхаджанам і ўсяму раёну прымеркавалі да Дня Святога Мікалая Цудатворцы, які адзначаецца 19 снежня.

Іван Бандарэнка ўстанаўлівае звон.

«Абсталяванне званіцы – гэта значная і важная з’ява для нашай царквы, – расказаў благачынны Шумілінскай акругі протаіерэй Фёдар Пучынскі. – Званы (два вялікія і тры маленькія) нам рабілі па заказе ў Маскве. Куплены яны на ахвяраванні прыхаджан і спонсарскую дапамогу добрых людзей.
Раней у нас быў адзін стары звон і той, што ахвяраваў царкве ўладыка Пётр, вікарны епіскап з Віцебска, які служыў ў Жыровічах. Астатнія былі зроблены народнымі ўмельцамі з кіслародных і газавых балонаў. Зразумела, што з сапраўдных званоў, вылітых са спецыяльнага сплаву, гукі будуць больш меладычнымі, святочнымі».
Устаноўкай званоў займаліся рабочыя Іван Бандарэнка і Аляксандр Пучынскі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

Апублікавана ў №98 ад 15.12.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *