Премьера спектакля «Заколдованная Снегурочка» прошла в предновогодние дни в Шумилино

Культура

«Зачараваная Снягурка»

   25 снежня ў дзіцячай школе мастацтваў адбылася прэм’ера навагодняга спектакля-казкі «Зачараваная Снягурка» ў выкананні артыстаў народнага тэатра раённага цэнтра культуры.

   У казцы  перамагаюць дабро, спагада, сяброўства і каханне. Рэжысёрам спектакля з’яўляецца Таццяна Багданава, ролі казачных герояў выканалі артысты народнага тэатра. Яны спявалі, танцавалі, перамагалі, шукалі зачараваную Снягурку (яе ролю выконвала Марыя Талсташова). Добрым Маладцом быў Арсеній Каробчыц, Дзедам Марозам –  Юрый Афанасьеў. Усе артысты ігралі шчыра, адкрыта, упэўнена.  Дарэчы, новыя касцюмы для вядзьмарак пашыла мясцовы касцюмер Таццяна Янчанка, яна ж «чаравала» і над касцюмам Зайчыка. Яго ролю выконваў васьмігадовы Кірыл Круглікаў. Для хлопчыка гэта была першая ў жыцці прэм’ера на раённай сцэне. І са сваёй роляй ён справіўся.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *