Со своими вопросам обращались на прямую линию председателя районного Совета депутатов Ирины Новиковой жители Шумилинского района

Главное Общество Президент

Ачыстка  і  падсыпка  дарог,  асвятленне  вуліц

Апошнюю ў адыходзячым годзе «прамую лінію» правяла ў мінулую суботу старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава. Званкоў было дастаткова, у асноўным пытанні былі паўсядзённыя і сезонныя, якія, як правіла, вырашаюцца ў рабочым парадку.

Крыху больш падрабязней пра сутнасць зваротаў. Жыхары вёскі Пабеда і аграгарадка Башні звярнуліся да старшыні райсавета з просьбай расчысціць і падсыпаць дарогі ў іх населеных пунктах. Падобнае пытанне адрасавалі кіраўніцтву раёна і жыхары райцэнтра. У прыватнасці, размова ішла пра расчыстку тэрыторыі гарадскога рынку, падыходу да яго і вырашэнне пытання з асвятленнем. Па вулічным асвятленні, дакладней, замене перагарэлых лямпачак ці ліхтароў, былі таксама званкі з Башнёў і вёскі Міхалова.  Папрасілі пасадзейнічаць у рамонце адной з вуліц Лескавіч (засыпаць яміны) яе насельнікі.

Жыхары вёскі Язвіна патэлефанавалі старшыні раённага Савета з просьбай уладкаваць у вёсцы дадатковы прыпыначны пункт на першым павароце з боку Шуміліна, а таксама выдаліць сухое дрэва на мясцовых могілках. Паступіла на «прамую лінію» і прапанова аб азеляненні прыдамавой тэрыторыі (маецца на ўвазе пасадка дрэў) у Шуміліне.

Некалькі чалавек пазванілі, каб павіншаваць з надыходзячым Новым годам.

Усе пытанні, якія паступілі ад жыхароў раёна на «прамую лінію», узяты на кантроль. Па кожным з іх вызначаны адказныя і тэрміны выканання.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *