В декабре 2011 года в Шумилинском районе прошла операция «Нелегал»

Закон Общество

Нелегал
У снежні ў нашым раёне праводзілася спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Нелегал”, у ходзе якога да адміністрацыйнай адказнасці была прыцягнута адна грамадзянка Украіны, што знаходзілася на тэрыторыі нашага раёна без рэгістрацыі, і грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які даў ёй у карыстанне жылое памяшканне. Абодва аштрафаваныя.
За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і аштрафаваны з пазбаўленнем вадзіцельскіх правоў расіянін. Прынята рашэнне аб высылцы яго з Рэспублікі Беларусь з забаронай уезду тэрмінам на адзін год.
У адпаведнасці з існуючым заканадаўствам замежнікі, якія прыехалі ў Беларусь, на працягу пяці сутак  (акрамя выхадных і святаў) абавязаны зарэгістравацца. Тэрмін рэгістрацыі складае 30 дзён для грамадзян Расійскай Федэрацыі, Літвы, Латвіі і Украіны.
А. Пракоф’ева, старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі РАУС.
Надрукавана ў №5 ад 17.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *