Пять тонн самогона и браги конфисковано в Шумилинском районе за прошлый год

Общество Происшествия

Канфіскавана больш за 5000 літраў
У мінулым годзе па вобласці складзена 1022 пратаколы за выраб, захоўванне, продаж і перавоз самагону, самагоннай брагі і іншых спіртаўтрымліваючых вадкасцей. Канфіскавана 98 самагонных апаратаў, знішчана сем міні-заводаў. Усяго ў вобласці ліквідавана 208275 літраў фальсіфікаваных спіртных напіткаў, у тым ліку амаль 145 тысяч літраў самагону і самагоннай брагі.
У нашым раёне за мінулы год канфіскавана 5016 літраў фальсіфікаваных спіртных напіткаў, прычым больш за чатыры тысячы з іх – самагону і самагоннай брагі. На жыхароў раёна складзена 19 адміністрацыйных пратаколаў. Незаконныя гандляры спіртным заплацілі штраф да пяці базавых велічынь.
Крыўдна, што часам менавіта на “кропках” людзі купляюць тую бутэльку, якая становіцца апошняй у іх жыцці. Абпіваюцца і гарэлкай, купленай у магазіне. Не таму, што спіртное няякаснае, а таму, што не ведаюць меры і не ўмеюць своечасова спыніцца.
Часта міліцыянерам прыходзіцца бачыць такую карціну: за печкай ў вясковай хаце стаіць бітон з брагай. Гаспадар клянецца, што гоніць самагон толькі для сябе. Але як гавораць сведкі (яны ж аднавяскоўцы), гэты мясцовы вытворца спіртнога забяспечвае “напіткам” не толькі сваю вёску, але і суседнія. Так што ў такой сітуацыі не схаваешся ад людскога вока. І заўсёды знойдзецца той, хто патэлефануе ў міліцыю ці зробіць падказку ўчастковаму. І супрацоўнікі РАУС удзячны такім людзям, якія дапамагаюць змагацца з самагонаварэннем.
Для некаторых незаконных прадаўцоў спіртнога штраф у пяць базавых велічынь (гэта 175 тысяч рублёў) сёння здаецца дробяззю. Але з красавіка базавая велічыня будзе сто тысяч рублёў. Адпаведна і штраф будзе большым. А калі чалавек паўторна на працягу года незаконна захоўвае ці прадае спіртаўтрымліваючыя вадкасці, то штраф значна большы – ад 5 да 30 базавых велічынь.
А. ШАЦІЛА, старшы інспектар прафілактыкі аддзялення аховы прафілактыкі і
правапарадку РАУС.
Надрукавана ў №5 ад 17.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *