Шумілінскі раён выбраў удзельнікаў сходу

VI Всебелорусское народное собрание Главное Новости Общество

Шумілінскі раён выбраў удзельнікаў сходу

VI Усебеларускі народны сход пройдзе 11-12 лютага ў Мінску. У канцы снежня пачалося вылучэнне ўдзельнікаў Усебеларускага народнага сходу.

29 снежня адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыуму раённага Савета дэпутатаў і раённага арга-нізацыйнага камітэта, на якім былі абмеркаваны кандыдатуры ўдзельнікаў сходу. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, якая вяла пасяджэнне, пазнаёміла з парадкам абрання ўдзельнікаў народнага сходу, вызначанага Указам Прэзідэнта краіны і рашэннем рэспубліканскага аргкамітэта. Так, ад кожнай вобласці выбіраюцца 310 дэлегатаў па тэрытарыяльных адзінках прапарцыянальна колькасці дарослага насельніцтва. Ад Шумілінскага раёна на сход адправіцца 5 удзельнікаў. 70 працэнтаў ад іх колькасці (3 чалавекі) выбіраюць дэпутаты раённага Савета з ліку дэпутатаў сельскіх і раённага Саветаў дэпутатаў. Яшчэ два прадстаўнікі раёна будуць абраны ад буйнейшых рэспубліканскіх грамадскіх арганізацый.
Удзельнікі пасяджэння прапанавалі кандыдатуры дэпутатаў раённага Савета: Мікалая Будневіча, старшыні Обальскага сельскага Савета дэпутатаў, Аляксея Крыўко, дырэктара аднаго з лепшых будаўнічых прадпрыемстваў вобласці – «Шумілінскай ПМК-70», а таксама дэпутата Обальскага сельскага Савета дэпутатаў галоўнага інжынера ААТ «Обальскі керамічны завод» Сяргея Ляўшова. Пасля абмеркавання кандыдатуры было прапанавана вынесці на абмеркаванне дэпутатаў раённага Савета.
У гэты ж дзень на чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў А. Ю. Крыўко, М. А. Будневіч і С. А. Ляўшоў былі аднагалосна выбраны ўдзельнікамі шостага Усебеларускага народнага сходу.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №1 ад 06.01.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *