Женщина развела доверчивого любовника на 19 тысяч рублей

Общество Происшествия

Чатыры гады «разводзіла» мужыка на грошы

З якімі толькі відамі махлярстваў не прыходзіцца сутыкацца супрацоўнікам раённага аддзела ўнутраных спраў. Людзей падманваюць на сайтах знаёмстваў, рознымі шляхамі вымагаюць грошы з банкаўскіх картак, свая схема ў шлюбных аферыстаў. Часцей церпяць наіўныя і даверлівыя жанчыны. Але «лохаў» хапае і сярод мужчын, сцвярджаюць супрацоўнікі крымінальнага вышуку.

фота з адкрытых крыніц

Возьмем нядаўні выпадак, зарэгістраваны на Шуміліншчыне. Маладая жанчына, якая жыве ў нашым раёне, некалькі гадоў сустракалася з мужчынам з Віцебска. На сустрэчы з каханым ездзіла ў абласны цэнтр. Праз некаторы час заявіла мужчыну, што цяжарная. Маўляў, на вітаміны, абследаванні, а потым і на роды патрэбны грошы. Мужчына паверыў, і, будучы чалавекам забяспечаным, сістэматычна высылаў грошы. Потым яны спатрэбіліся на пялёнкі, распашонкі, соскі, ежу для немаўлят (жанчына паведаміла ашаламляльную навіну: яна нарадзіла двойню). Калі жанчына расказала, што адно дзіця памерла, услед паступілі і словы суцяшэння, і матэрыяльная падтрымка. А затым у дзіцяці «пачаліся праблемы са здароўем», праз некаторы час «захварэла» і жанчына. На лякарствы і лячэнне патрэбны былі грошы. Цікава, што за ўвесь гэты час, што мужчына высылаў грошы, ён не прыехаў паглядзець, дзе жыве ягоная каханая, яму не цікава было сустрэцца са сваім дзіцём. Думаў, што адкупіцца грашыма, якія пасылаў ажно чатыры гады.
Калі высветлілася, што гэта самы просты развод на грошы, ён быў у шоку. Аказалася, што ў ягонай каханай ёсць сям’я: муж і двое дзяцей. А яго, мужчыну з тоўстым кашальком, яна трымала ў палюбоўніках. «Расчараваны віцяблянін звярнуўся ў міліцыю, – расказаў начальнік крымінальнага вышуку РАУС Руслан Бруеў. – У заяве ён просіць прыцягнуць жанчыну да адказнасці і вярнуць свае грошы. За чатыры гады (з 2016 па 2020) мужчына прэзентаваў жыхарцы нашага раёна больш за 19 тысяч рублёў. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Махлярства». Ліхадзейцы пагражае пазбаўленне волі ад 2 да 7 гадоў са штрафам ці без яго».
Людміла ЗУЙКОВА.
Апублікавана ў №2 ад 12.01.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *