Делегаты VI Всебелорусского народного собрания от Шумилинского района едут со своими предложениями

Главное

Больш увагі малым гарадам

Сярод 2700 удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу пяць чалавек будуць прадстаўляць Шумілінскі раён. З якімі думкамі яны збіраюцца на сход, якія спадзяванні на рашэнні форума – пра гэта размаўляем з шумілінскімі дэлегатамі.

Мікалай БУДНЕВІЧ, старшыня Обальскага сельсавета:
– Быць дэлегатам 6-га Усебеларускага народнага сходу – вялікая гордасць. На форум збяруцца людзі з усіх рэгіёнаў Беларусі, каб абмеркаваць і вырашыць розныя сацыяльныя і эканамічныя пытанні, якія будуць напрамую тычыцца дабрабыту чалавека і паляпшэння яго жыцця. Што б я сказаў з вялікай трыбуны, калі б далі слова? Безумоўна, мяне хвалюе лёс малых гарадоў. Спадзяюся, на форуме будзе пачуты голас рэгіёнаў. Усе не могуць ды і не хочуць жыць у гарадах. Таму трэба развіваць такія гарадскія пасёлкі, як Шуміліна і Обаль. Дзеля гэтага павінна быць прынята дзяржаўная праграма.
Хочацца, каб і ў Обалі развівалася інфраструктура, каб тут людзі будавалі жыллё, працавалі, выхоўвалі дзяцей і годна жылі – не горш, чым у вялікіх гарадах.
Для гэтага перш за ўсё трэба стварыць працоўныя месцы. Хацелася б, каб у нашым пасёлку былі адкрыты невялікія прадпрыемствы, куды б маглі ўладкавацца мясцовыя людзі. Таксама трэба развіваць і сацыяльную сферу. У малых гарадскіх пасяленнях трэба захоўваць і развіваць сацыяльную і вытворчую інфраструктуру.
Нягледзячы на тое, што форум пройдзе ў нялёгкі для краіны час, мы, дэлегаты, ускладваем на Усебеларускі народны сход вялікія надзеі. Хацелася б, каб там былі ўзняты пытанні павелічэння ролі мясцовага самакіравання, паляпшэння якасці жыцця вясковага насельніцтва.

Сяргей ЛЯЎШОЎ,
галоўны інжынер ААТ «Обальскі керамічны завод»:
– Для мяне, як і для большасці людзей, важна, каб наша жыццё было стабільным, каб стабільна працавалі прадпрыемствы, каб была ўпэўненасць у будучым.
У мінулую пяцігодку Обальскі керамічны завод, дзякуючы моцнай дзяржаўнай падтрымцы, паспяхова правёў першы этап рэканструкцыі. Летась пачаўся другі этап рэканструкцыі завода, які ў выніку павысіць канкурэнтаздольнасць нашай прадукцыі. Абнаўленне вытворчасці ажыццяўляецца зноў з падтрымкай дзяржавы: каля 10 мільёнаў рублёў выдаткоўваецца з Беларускага інвестыцыйнага фонду і інвестыцыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама, а таксама з уласных сродкаў.
Калектыў прадпрыемства звязвае паспяховае абнаўленне завода, які з’яўляецца горадаўтваральным для Обалі, з праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на наступныя пяць гадоў – да 2025 года, якая будзе абмяркоўвацца і зацвярджацца на Усебеларускім сходзе. Рэалізацыя задач, вызначаных на сходзе, дазволіць забяспечыць стабільнае развіццё краіны, рэгіёнаў і прадпрыемстваў, створыць умовы для годнага жыцця кожнага грамадзяніна Беларусі.
Апублікавана ў №2 ад 12.01.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *