Хотите стать импотентом? – Пейте пиво!

Здоровье Общество

Маладосць даецца не для п’янства
Па даных сацыялагічнага апытання, праведзенага ў пачатку года інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, было выяўлена, што з 1353 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 да 29 год п’юць піва па некалькі разоў на месяц 39,5%, па некалькі разоў на тыдзень – 12,5%, практычна кожны дзень – 1%, моцныя алкагольныя напоі па некалькі разоў на месяц ужываюць 24%, а 2% – па некалькі разоў на тыдзень.
У мінулым годзе 9,7 тысячы падлеткаў былі затрыманы міліцыяй за з’яўленне і распіванне спіртнога ў грамадскіх месцах.
Мода піць піва вядзе маладое пакаленне да “піўнога” алкагалізму. Што чакае аматараў піва? Парушэнне абмену рэчываў з атлусценнем па “піўному” тыпу, павышэнне артэрыяльнага ціску, які вядзе да кровазліцця ў мозг, парушэнне рытму і пашырэнне камер сэрца (“піўное сэрца”). А яшчэ будуць праблемы з печанню, падстраўнікавай залозай, магчымы ракавыя захворванні, ранняя імпатэнцыя.
Ужыванне гарэлкі, віна і піва пагражае здароўю і жыццю маладых грамадзян многіх краін. З 23 лютага ў рэспубліцы Беларусь дзейнічае забарона на распіццё гэтых напояў у грамадскіх месцах, за парушэнне якой пагражае адказнасць. Між іншым, за рэалізацыю алкагольнай прадукцыі непаўналетнім да адказнасці прыцягваюцца і работнікі гандлю.
А. УЛАСАВА, бактэрыёлаг ДУ “Шумілінскі РЦГЭ”.
Опубликовано в №61 от 10.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *