Да радасці жыхароў дома № 7А па вуліцы Зяньковай у Обалі, тут вядзецца капітальны рамонт

Новости Общество Экономика

Уцяпляюць дах, мяняюць цеплавузел

Да радасці жыхароў дома № 7А па вуліцы Зяньковай у Обалі, тут вядзецца капітальны рамонт дома, пабудаванага ў 1978 годзе.

Работа кіпела на даху двухпавярховага дома: скідвалі старое пакрыццё, уцяплялі дах керамзітам і клалі новы матэрыял. Як расказаў прараб ААТ «Праф НК» Алег Залатуха, у доме мяняюць інжынерныя сеткі – ацяпляльныя, водаправодныя і каналізацыйныя трубы, заменяць вокны на лесвічных пляцоўках, памяняюць электрыку, адрамантуюць і ўмацуюць лоджыі, зробяць новую адмостку, у падвале ўсталююць новы цеплавузел.
Закончыць рамонт у Обалі плануюць да сярэдзіны лютага. Па словах начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела УП ЖКГ Віктара Пашкевіча, рамонт абыдзецца ў 274 тысячы рублёў. Гэта бюджэтныя грошы і адлічэнні грамадзян на капрамонт.
Пасля заканчэння рамонту жылога дома па вуліцы Зяньковай ААТ «Праф НК» застанецца ў гарадскім пасёлку і надалей, бо выйграла тэндар на рамонт Обальскага дзіцячага сада.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №3 ад 15. 01.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *