Обальскі ГДК запрасіў на канцэрт

Культура Новости

Святая справа – Радзіме служыць»


Обальскі гарадскі дом культуры – адзін са шматлікіх аб’ектаў у Обалі, які набыў новае аблічча падчас рэалізацыі праграмы развіцця малых гарадоў. На сённяшні дзень тут можна праводзіць любыя мерапрыемствы раённага і абласнога маштабаў. Да таго ж, Обальскі гарадскі дом культуры карыстаецца папулярнасцю ў абальчан: тутэйшыя мерапрыемствы збіраюць поўную залу гледачоў. Не стаў выключэннем і святочны канцэрт «Святая справа – Радзіме служыць», які прайшоў 22 лютага.

Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Цімашэнка павіншавала абальчан і гасцей пасёлка з надыходзячым Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, адзначыла, што абараняць Радзіму з’яўляецца самым ганаровым і святым абавязкам.
Канцэрт падрыхтавалі самадзейныя артысты раённага цэнтра культуры і Обальскага гарадскога дома культуры. Канцэртныя нумары сталі шыкоўным падарункам да надыхо-дзячага свята. Гучныя апладысменты гучалі пасля кожнага выступлення. А фінальная кропка – музычнае папуры-віншаванне з песень, у якіх ёсць мужчынскія імёны, – атрымалася яркім і запамінальным.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №15 ад26.03.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *