Выратавальнікі – за валейбол

Новости Спорт, туризм

Выратавальнікі – за валейбол

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях з нядаўняга часу курыруе такі папулярны від спорту як валейбол, і зараз выратавальнікі актыўна прапагандуюць яго на ўсіх узроўнях, асаблівую ўвагу надаючы дзецям і моладзі.
На мінулым тыдні ў Віцебскім абласным упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прайшло пасяджэнне грамадскага аб’яднання “Віцебская абласная федэрацыя валейбола” з запрашэннем прадстаўнікоў упраўлення спорту і турызму аблвыканкама, кіраўнікоў абласнога клуба па гульнявых відах спорту, дырэктараў ДЮСШ, трэнераў. Былі разгледжаны вынікі выступленняў юнацкіх  зборных каманд на рэспубліканскіх спаборніцтвах, прынята рашэнне ўзнагародзіць лепшых за лепшыя вынікі. Так, за значны ўклад у развіццё і папулярызацыю дзіцячага валейбола, а таксама за высокія паказчыкі па выніках Першынства Віцебскай вобласці сярод дзіцячых спартыўных школ у 2017 годзе граматай Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Асташонак Алег Вячаслававіч, дырэктар Шумілінскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву, і Паршыкаў Аляксей Аляксеевіч, трэнер установы.
Алег Асташонак атрымаў грамату падчас пасяджэння, Аляксею Паршыкаву грамату ўпраўлення ўручыў на мінулым тыдні начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Сасновіч (на здымку).
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №81 ад 17.10.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *