«Дажынкі» у Шуміліне: работы трэба фарсіраваць

Главное Новости

Адзінай камандзе – адзіная мэта

Бягучую сітуацыю па падрыхтоўцы і вядзенні работ на аб’ектах, якія абнаўляюць да «Дажынак» у Шуміліне, абмеркавалі на пасяджэнні абласнога штаба 3 сакавіка. У пасяджэнні бралі ўдзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў кіраўнік штаба Уладзімір Цярэнцьеў, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Белавус, старшыня райвыканкама Віктар Гутараў, кіраўнікі абласных і раённых арганізацый і службаў.

«Умовы надвор’я дазваляюць пачынаць работы, таму трэба паскарацца і разгортваць дзейнасць па ўсіх запланаваных аб’ектах», – падкрэсліў, адкрываючы пасяджэнне, намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Белавус.
Былі падрабязна разгледжаны крыніцы фінансавання, падрыхтоўка праектна-каштарыснай дакументацыі, тэрміны і ход работ па кожным з запланаваных аб’–ектаў: раённы цэнтр культуры, бібліятэка, музей, шумілінскія СШ №1 і №2, дашкольныя установы, гарадскі стадыён, паліклініка і іншыя.
Шмат работы ва УП ЖКГ. Было адзначана, што ў гэтай сферы многае зроблена: мадэрнізавана кацельня, дзе ўстаноўлены два новыя катлы на мясцовых відах паліва, у мінулым годзе заменена 5,2 кіламетра цеплавых сетак, сёлета будзе заменена яшчэ 3 кіламетры. Падкрэслівалася, што неадкладна трэба пачынаць капітальныя рамонты жылых дамоў, вызначацца з бягучымі рамонтамі. У красавіку пачнецца капрамонт 5 дамоў, па якіх гатовыя праекты (усяго адрамантуюць 14 дамоў), абноўлены выгляд набудуць 8 двароў.
«Адзінай камандзе пастаўлена адзіная мэта, вызначаны прыярытэты. У выніку павінен атрымацца камфортны пасёлак, дзе зручна жыць, працаваць, вучыцца, лячыцца і іншае. Але працаваць трэба вельмі сцісла і актыўна. Часу на раскачку няма. Пачынаць трэба ўжо сёння», – падкрэсліў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.
Кіраўнікі штаба звярнулі ўвагу на неабходнасць работы з гаспадарамі прыватных дамоў, каб яны таксама навялі парадак: замена агароджы, рамонт фасадаў, дахаў – гэта тое, што жыхары райцэнтра могуць зрабіць у рамках падрыхтоўкі да свята.
Пасля пасяджэння абласное кіраўніцтва наведала цэнтральную кацельню, Шумілінскую СШ №2, раённы цэнтр культуры, каб на месцы пазнаёміцца з аб’ектамі і ходам работы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №17 ад 05.03.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *