Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Факты самавольнай здабычы прыродных рэсурсаў

Прыняты меры па ўхіленні выяўленых Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці парушэнняў у сферы зямельных адносін

На жаль, маюць месца факты безгаспадарчасці і парушэння прыродаахоўнага і іншага заканадаўства, дапускаемага як суб’ектамі гаспадарання, так і мясцовымі органамі ўлады пры іх выкарыстанні.
КДК правёў кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы эфектыўнасці выкарыстання зямель для здабычы агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў, падчас якіх устаноўлены шэраг парушэнняў – самавольная здабыча прыродных рэсурсаў, у тым ліку за межамі вызначаных граніц кар’ераў на сельскагаспадарчых землях, нявыплата падаткаў на здабычу (ўзяцце) прыродных рэсурсаў, неправядзенне рэкультывацыі кар’ераў пасля заканчэння іх эксплуатацыі, арганізацыя ў кар’ерах несанкцыянаваных звалак бытавога смецця і інш.
З боку мясцовых органаў дапускалася незаконнае прадаўжэнне тэрмінаў выкарыстання кар’ераў, не выконвалася ўстаноўленае заканадаўствам адмежаванне па гранічнай плошчы і колькасці ўнутрыгаспадарчых кар’ераў.
Указаныя недахопы і парушэнні былі разгледжаны на пасяджэнні калегіі Камітэта вобласці, дадзены даручэнні па іх ухіленні. Бешанковіцкім, Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Віцебскім, Гарадоцкім, Докшыцкім, Пастаўскім, Полацкім, Чашніцкім, Шаркаўшчынскім і Шумілінскім райвыканкамамі прыняты меры па забеспячэнні спынення эксплуатацыі кар’ераў, колькасць ці плошча якіх перавышае ўстаноўленае заканадаўствам абмежаванне, праведзены работы па іх рэкультывацыі. Сумесна з раённымі інспекцыямі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прыняты меры па ліквідацыі несанкцыянаваных звалак смецця і адходаў у кар’ерах, а таксама спыненні незаконнай здабычы пяску і пясчана-гравійнай сумесі. Забяспечана спагнанне падатку на здабычу прыродных рэсурсаў у поўным аб’ёме з усіх суб’ектаў. Шэраг службовых асоб, якія дапусцілі парушэнні, прыцягнуты да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №20 ад 16.03.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *