Эффективное использование бюджетных средств – на постоянном контроле в Комитете государственного контроля

Вестник Комитета госконтроля Главное Новости Общество


Эфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў – на кантролі
За студзень-жнівень Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці ў шэрагу бюджэтных арганізацый Аршанскага, Талачынскага і Дубровенскага раёнаў выявіў факты неабгрунтаванага завышэння патрэбнасці ў бюджэтных сродках на суму звыш 2 млн. рублёў.


Напрыклад, у Аршанскім раёне не пацверджана адпаведнай каштарыснай дакументацыяй патрэбнасць у сродках для правядзення рамонтаў у бюджэтных арганізацыях на суму больш за 0,7 млн. руб., у асобных установах Дубровенскага і Талачынскага раёнаў памер сродкаў на зарплату, харчаванне, камунальныя плацяжы быў неабгрунтавана завышаны на 0,2 млн. руб.

Таксама нерацыянальнаму выкарыстанню бюджэтных сродкаў спрыяюць парушэнні, якія дапускаюцца суб’ектамі пры вызначэнні гранічнага кошту прадметаў дзяржзакупак. Сёлета пасля ўмяшання камітэта вобласці арганізацыямі Віцебска, Оршы, Дубровенскага, Верхнядзвінскага і іншых раёнаў пры правя­дзенні дзяржзакупак забяспечана эканомія больш за 0,4 млн. руб.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *