Шумілінскія валейбалісткі – лепшыя ў вобласці

Главное Молодёжь Спорт

Шумілінскія валейбалісткі – лепшыя ў вобласці

Каманда дзяўчынак Шумілінскай СДЮШАР 17 сакавіка выйграла першынство вобласці па валейболе.


Першынство вобласці па валейболе сярод дзяўчынак 2005 года нараджэння і маладзей праходзіла ў Віцебску. За перамогу змагаліся 8 каманд. Каманда Шумілінскай СДЮШАР (Кацярына Асташонак, Марыя Кралько, Наталля Казьміна, Аксана Навіцкая, Кацярына Вінаградава, Анастасія Бабарэка, Аксана Быстрова, Кацярына Раманава, Аліна Ільінец, Вікторыя Асташонак, Святлана Тарасава, Яна Ярыга, трэнер Людміла Харкавец) паказала яркую гульню на турніры, аддаўшы сапернікам усяго толькі дзве партыі, і ўпэўнена выйграла першынство. Зараз дзяўчаты рыхтуюцца да рэспубліканскага першынства, якое пройдзе ў канцы сакавіка ў Брэсце.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №21 ад 19.03.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *