Итоги 2011 года: 37 пожаров, 9 спасённых, 2 погибших, 100 миллионов рублей ущерба

Безопасность Официально

37 пажараў за год
У мінулым годзе ў раёне адбылося 37 пажараў, урон ад якіх склаў 100 мільёнаў рублёў. На пажарах загінулі два чалавекі, чатыры атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці. Пажарамі знішчаны адзін жылы дом, дзве надворныя пабудовы. Пашкоджана 17 жылых дамоў, 13 гаспадарчых пабудоў і адна адзінка тэхнікі.
Работнікамі пажарнай службы і жыхарамі раёна выратавана на пажарах дзевяць чалавек, матэрыяльных каштоўнасцяў больш чым на 375 мільёнаў рублёў, 75 пабудоў, адна адзінка тэхнікі.
Як паказвае аналіз, асноўнымі прычынамі пажараў сталі: неасцярожнае абыходжанне з агнём (20 пажараў або 54,1% ад агульнай колькасці), парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі печак і дымаходаў (8 пажараў або 21,1%), парушэнне тэхнікі бяспекі пры эксплуатацыі электрабытавых прыбораў (4 пажары), наўмысны падпал (3 пажары), парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі газавых прыбораў і пры эксплуатацыі электрасетак (па аднаму пажару).
Дзевяць пажараў летась адбылося на тэрыторыі Мікалаёўскага сельсавета (пацярпеў адзін чалавек), па сем пажараў – у Обальскім сельсавеце і ў Шумі-ліне (пацярпелі тры чалавекі), па тры пажары на тэрыторыі Лаўжанскага, Дабейскага і Светласельскага сельсаветаў. У Светласельскім сельсавеце ў агні загінулі два чалавекі. Летась адбыліся па два пажары ў Сіроцінскім і Мішневіцкім сельсаветах, адзін – на Каўлякоўшчыне.
Л. ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і абучэння райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Надрукавана ў №7 ад 24.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *