У Галях на пажары загінуў мужчына

Безопасность Происшествия

У Галях на пажары загінуў мужчына

22 сакавіка на пажары дома ў в. Галі Мікалаеўскага сельсавета загінуў мужчына.

Фотаздымак носіць ілюстрацыйны характар

Паведамленне пра пажар паступіла ў службу «101» у 18.59. Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне дома, адбылося частковае абрушванне даху. У выніку разведкі выратавальнікі пад слоем канструкцый у жылым пакоі на падлозе знайшлі труп мужчыны. Пажарам знішчаны дах, столевае перакрыцце, маёмасць, пашкоджаны сцены. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні загінуўшага.
МНС нагадвае: не грэбуйце правіламі бяспекі! Будзьце асцярожнымі пры абыходжанні з агнём пры курэнні. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.
Апублікавана ў №23 ад 26.03.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *