Магчымасць працаваць ёсць для кожнага

Официально Экономика

Магчымасць працаваць ёсць для кожнага
На чарговае пасяджэнне раённай камісіі па пытаннях садзейнічання занятасці, якое на мінулым тыдні правёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, былі запрошаны жыхары райцэнтра, якія занесены ў базу дадзеных грамадзян, незанятых у эканоміцы. Зразумела, здараюцца выпадкі, калі па пэўных аб’ектыўных прычынах чалавек часова не працуе. А калі не працуе на працягу некалькіх год, пры гэтым і не спрабуе знайсці работу – гэта выклікае пытанні. Вось і грамадзяне, запрошаныя на пасяджэнне камісіі, шукалі апраўданні, чаму яны не працуюць, але гучалі гэтыя апраўданні непераканаўча. Было зразумела, што чалавек не хоча працаваць, яго задавальняе існуючая сітуацыя. З кожным была складзена канкрэтная размова, былі прапанаваны варыянты працаўладкавання ці, пры неабходнасці, медагляду.
Камісія таксама зацвердзіла спіс грамадзян, якія на падставе прадстаўленых дакументаў былі выключаны з базы не занятых у эканоміцы: нехта працуе за мяжой, нехта займаецца вырошчваннем сельскагаспадарчай прадукцыі на прысядзібным участку, нехта знайшоў карысны занятак.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №24 ад 30.03.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *