Хто падрабіў афіцыйны дакумент? – праводзіцца экспертыза почырку

Общество

Хто падрабіў афіцыйны дакумент?

Правядзенне почырказнаўчай экспертызы – даволі складаная і карпатлівая работа. Усім вядома, што почырк чалавека індывідуальны. З іншага боку, запісы, выкананыя ў спакойнай, звычайнай абстаноўцы, у перыяд моцнага хвалявання, напісаныя левай рукой або пад уздзеяннем, напрыклад алкаголю могуць адрознівацца. Аднак судовы эксперт Дзяржкамітэта судовых экспертыз з дапамогай неабходнага абсталявання, а таксама валодаючы спецыяльнымі ведамі, пры параўнанні ўзораў почырку можа ідэнтыфікаваць аўтара рукапіснага тэксту, вызначыць, адной асобай або рознымі выкананы запіс.


Экспертыза почырку дапамагае ў многіх судовых працэсах. Заключэнне эксперта ўлічваецца падчас разглядаў і можа паўплываць на яго зыход. Часцей за ўсё почырказнаўчая экспертыза прызначаецца па такіх катэгорыях спраў, як спадчынныя спрэчкі, даўгавыя абавязацельствы, шлюбаразводныя справы.
Часта ўзнікае неабходнасць у даследаванні запісаў у фінансавых дакументах: заявах, ведамасцях, прыходных і расходных касавых дакументах, накладных. Для таго, каб аднавіць ісціну, узнікае неабходнасць правядзення судовай почырказнаўчай экспертызы, якую праводзяць судовыя эксперты.
Так, жыхарка Гарадка за год незаконна атрымала дапамогу па доглядзе за інвалідам 1 групы ў суме больш за 2800 беларускіх рублёў. Прычым яна была працаўладкавана і не мела права на атрыманне такой дапамогі. Па дадзеным факце Гарадоцкім раённым аддзелам Следчага камітэта была ўзбуджана крымінальная справа. Для афармлення грашовых выплат была запоўнена заява аб прызначэнні дапамогі па доглядзе і ў ходзе расследавання неабходна было ўсталяваць, хто запоўніў гэты афіцыйны дакумент.
У заблытанай гісторыі дапамаглі разабрацца эксперты ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці. Для правядзення судовых почырказнаўчых экспертыз на даследаванне была прадастаўлена заява аб назначэнні дапамогі і ўзоры почыркаў 34 асоб, якія мелі магчымасць унесці запісы ў гэты дакумент. У выніку скрупулёзнага даследавання і параўнання літарна-лічбавых запісаў эксперты ўстанавілі асобу, якая зрабіла запісы ў бланку заявы.
Яўген БІКЧУРЫН, в. а. начальніка Шумілінскага
міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Апублікавана ў №24 ад 30.03.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *