Контрафактный алкоголь – каждая бутылка может стать последней

Закон Здоровье Общество

Бутэлька можа стаць апошняй
Нярэдка бутэлька спіртнога, купленая на кропцы, становіцца апошняй у жыцці пакупніка. У такім разе супраць прадаўца будзе ўзбуджана крымінальная справа.
Згодна з арт. 12.43 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь “Выраб або набыццё моцных алкагольных напіткаў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу” чакае штраф у памеры ад да пяці базавых велічынь з канфіскацыяй спіртных напіткаў, паўфабрыкатаў і апаратаў. За тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна, чалавека чакае штраф да трыццаці базавых велічынь  з канфіскацыяй спіртных напіткаў, паўфабрыкатаў і апаратаў.
Адказнасць прадугледжана не толькі для тых, хто незаконна прадае спіртное, але і для тых, хто яго купляе. Калі чалавек набывае бутэльку на “кропцы”, то яго чакае штраф у памеры да пяці базавых велічынь.
Супрацоўнікі РАУС удзячны тым жыхарам раёна, якія супрацоўнічаюць з міліцыяй і своечасова інфармуюць пра незаконны продаж спіртнога.
Нагадваем, што ў РАУС можна патэлефанаваць па нумарах 102, 4-10-02, 8-029 325-76-02, 710-53-72. На “гарачую лінію” можна званіць і ў Віцебск па нумарах: 8-0212-21-08-63, 8-029- 314-08-63, 511-22-16.
А. ШАЦІЛА, старшы інспектар прафілактыкі аддзялення аховы прафілактыкі і правапарадку РАУС.
Надрукавана ў №7 ад 24.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *