Криминал. Происшествия

Происшествия

Аўто
У раённы аддзел унутраных спраў паведаміў жыхар райцэнтра, што ягоную легкавушку ля дома абрабавалі. Злодзеі падабралі ключы да ВАЗ-2109 і ўкралі дзве аўдыёкалонкі, з багажнага аддзялення выцягнулі акумулятар і дамкрат.
Праз тры дні падобная заява аб крадзяжы паступіла ад жыхара Обалі: з ВАЗ-2108 прапалі аўтамагнітола і запасное кола.
Неўзабаве злодзеі былі знойдзены. Імі аказаліся трое жыхароў Слабады. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што гэтыя ж мужчыны абрабавалі яшчэ адну легкавую машыну ў Шуміліне, з якой укралі набор ключоў, аўдыёкалонкі, падстаўку для мабільнага тэлефона.
Тэлефоны
Калі жыхарка райцэнтра адсутнічала дома, у яе хату прабраліся злодзеі, адкуль укралі два тэлефоны – мабільны і стацыянарны, прадукты харчавання, цёплыя курткі. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку знайшлі злачынцу – у чужой хаце “пагаспадарыў” непрацуючы жыхар Шуміліна. Ён затрыманы. Супрацоўнікі Шумілінскага раённага аддзялення следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбудзілі па дадзенаму крадзяжу крымінальную справу.
З павіннай
У раённы аддзел унутраных спраў з’явіўся жыхар Мішневіч і заявіў, што ён хоча зрабіць чыстасардэчнае прызнанне. Вясковец расказаў, што некалькі дзён таму ён быў у гасцях у знаёмага, які пражывае ў Шуміліне. З чужой кватэры ён украў гумавую лодку і зараднае ўстройства для мабільнага тэлефона. Гаспадар кватэры быў нецвярозы, спаў, пра кра-дзеж і не здагадваўся. Больш таго, не спахапіўся гумавай лодкі і праз некалькі дзён, калі жыхар Мішневіч з’явіўся ў міліцыю. Таму вяртанне дадому ўласнай лодкі было для яго нечаканасцю.
Паколькі жыхар Мішневіч добраахвотна прызнаўся ў крадзяжы і поўнасцю кампенсаваў урон, супраць яго не была ўзбуджана крымінальная справа.
Непаўналетнія
На ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх знаходзяцца 22 непаўналетнія. Да аднаго з іх прыменены меры прымусовага выхаваўчага характару, тры асуджаны да пакарання, якое не звязана з пазбаўленнем волі і з заключэннем пад варту.
*  *  *
Падчас дзяжурстваў на дыскатэцы ў Доме культуры супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў выяўляюць нямала парушэнняў. Так, нядаўна  на дыскатэцы затрымалі дзвюх нецвярозых дзяўчат, якім яшчэ не споўнілася і шаснаццаці гадоў. На бацькоў складзены адміністрацыйныя пратаколы.
*  *  *
У раённым аддзеле ўнутраных спраў правяраюцца і ананімныя званкі. На гэты раз патэлефанавалі з Мікіціхі і паведамілі, што ў  пад’ездзе аднаго са шматпавярховых дамоў група падлеткаў распівае піва. На месца выехалі інспектары інспекцыі па справах непаўналетніх. Засталі ў пад’ездзе шасцёра падлеткаў, якія разам з дарослым пілі піва.
На дзяцей (ці іх бацькоў) складзены адміністрацыйныя пратаколы. А даросламу за прыцягненне дзяцей да антыграмадскіх паводзінаў пагражае штраф ад 10 да 30 базавых велічынь.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №7 ад 24.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *