Криминал. Происшествия

Актуалии Происшествия

Бомба
Рабочыя прадпрыемства меліярацыйных сістэм на полі ў двухстах метрах ад вёскі Падмішнеўе знайшлі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым паведаміў у міліцыю дыспетчар ПМС. Спецыялісты групы размініравання, якія былі выкліканы з Віцебска, устанавілі: знойдзена авіяцыйная бомба і снарад. Сапёры абясшкодзілі іх і знішчылі.

Магнітола
Не ўсе ўладальнікі аўто замыкаюць свае машыны, пакідаючы іх ля шматпавярховак. І дарэмна – у гэтым упэўніўся рабочы прыватнага прадпрыемства “Еўрабагет”, які не замкнуў на ноч свой “Фольксваген”. Аўтамагнітолы як і не было. Урон ацэнены ў 280 тысяч рублёў. Супрацоўнікі міліцыі знайшлі злодзея: ім аказаўся непрацуючы і раней судзімы мясцовы жыхар. Узбуджана крымінальная справа.

Падлога
Жыхарка г. Мар’іна Горка, якой у спадчыну дастаўся дом у Язвіне, сабралася яго прадаваць. Нават дамовілася ўжо з пакупнікамі. А калі разам з імі прыйшла на агледзіны дома, то анямела: там не было… падлогі. Пацярпелая адразу звярнулася ў аддзел унутраных спраў. Міліцыянеры хутка ўстанавілі асобу злодзея: у чужой хаце пабываў раней судзімы за крадзеж мясцовы жыхар. Разам са сваім сынам ён спілаваў бензапілой падлогавыя дошкі, занёс іх дадому. Там міліцыянеры і знайшлі нарабаванае. Супраць вяскоўцаў узбуджана крымінальная справа.

Сужыцель
“Сужыцель пагражае забойствам, дапамажыце”,  – звярнулася ў РАУС жыхарка Сіроціна. Вядома, міліцыя паспяшыла на дапамогу. Але ж напрошваецца пытанне: навошта жанчыне з малым дзіцём такі сужыцель?

Прайгравальнік

Пацярпела жыхарка Мішневіч – у яе з кватэры  ўкралі DVD-прайгравальнік. Незамкнутая кватэра, у якой гаспадары часова адсутнічалі, была толькі на руку злодзеям. Відаць, вясковыя гаспадары былі занадта даверлівыя.

Долары
Жыхарка Сіроціна звярнулася ў РАУС з просьбай дапамагчы знайсці яе грошы. Як высветлілася, яны прапалі з сумачкі, пакінутай без нагляду на тэрыторыі зернетаку ў Сіроціне. А ўкрала грошы (сто долараў ЗША  і 45 тысяч беларускіх рублёў) і касметычку жыхарка Мішневіч. Супраць яе і ўзбуджана крымінальная справа.

На трактары
На аўтадарозе Бешанковічы-Шумі-ліна-Сураўні механізатар ПМС, які ехаў на К-700, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. З месца ДТЗ мужчына збег. Неўзабаве яго знайшлі. Быў мужчына ў нецвярозым стане. На яго складзены адміністрацыйныя пратаколы за дарожна-транспартнае здарэнне і за тое, што збег з месца ДТЗ і не паведаміў у міліцыю. Мужчыну пагражае штраф і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў.

І аўтамабілі
У аграгарадку Светласельскі супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі спынілі нецвярозага мясцовага жыхара, які ехаў за рулём ВАЗ-2101. На наступны дзень у Обалі  за рулём “Фольксваген-Пасата” затрыманы нецвярозы жыхар гарадскога пасёлка.
У абодвух выпадках мужчынам пагражае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тэрмін да трох гадоў і штраф больш за мільён рублёў.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Опубликовано в №65 от 24.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *