Криминал. Происшествия

Актуалии Происшествия

Збег
Непрацуючы жыхар Шуміліна раней быў судзімы за крадзеж і атрымаў ў пакаранне 3,6 года пазбаўлення волі. Прычым, апошнія паўтара года яму замянілі на больш мяккае пакаранне –  выпраўленчыя работы. Але мужчына не ацаніў гэтага і не прытрымліваўся рэжыму выпраўленчых работ. Больш таго, ён збег у Расію. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Пераломы
У аддзяленне хуткай дапамогі райбальніцы дастаўлены састарэлы жыхар Шуміліна. Са шматлікімі пераломамі і крывападцёкамі ён змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне. Міліцыянерам пацярпелы расказаў, што больш за тыдзень таму пакалечыўся сам – упаў і ўдарыўся аб бардзюрны камень. Міліцыянеры высвятляюць праўдзівасць слоў пацярпелага.
Чыгункі
У раённы аддзел унутраных спраў звярнулася пенсіянерка з Віцебска, якая мае дачны дом у Латкове. Яна расказала, што ў доме пабывалі злодзеі. Яны праніклі ў пакой праз пашкоджанае акно. Гаспадыня не далічылася двух чыгункоў, сякеры, вё-дзер, кухоннага посуду. Урон, нанесены пацярпелай, складае больш за чатырыста тысяч рублёў.
Капуста
Жыхар Мікалаёва вельмі шкадаваў, што загадзя не зрэзаў на сваім агародзе капусту. Гэта зрабілі чужыя людзі – укралі больш за трыццаць качаноў. Урон ацэнены на сто тысяч рублёў.
Міліцыянеры высветлілі, што на чужым агародзе зразаў капусту жыхар в. Гусінцы разам са сваёй жонкай. У ходзе вобыску мяшкі з украдзенай капустай знайшлі ў гаспадарчай пабудове сямейнай пары. Супраць іх узбуджана крымінальная справа.
Цукеркі
Навучэнец Ульскага ПТВ, які прыехаў на выхадныя да бацькоў, украў у цэнтральным універсаме два пакецікі цукерак, кожны з якіх важыць прыкладна па дзвесце грамаў. Кошт карамелек ацэнены крыху больш як на восем тысяч рублёў. А сораму на колькі! На хлопца складзены адміністрацыйны пратакол, які будзе разгледжаны на камісіі па справах непаўналетніх.
Тэлефон
У жыхаркі вёскі Лакетчына з дома прапаў мабільны тэлефон. Злачынцам аказаўся жыхар Улы. Будучы прыцягнутым да крымінальнай адказнасці Бешанковіцкім РАУС, мужчына зноў здзейсніў злачынства. Узбуджана крымінальная справа.
Бензапіла
Раённая газета пісала пра крадзеж бензапілы з гаража жыхара райцэнтра. Нядаўна крадзеж раскрыты – бензапілу ўкраў раней судзімы жыхар Мікіціхі.
Трагедыя на дарозе
На мінулым тыдні на перакрыжаванні вуліц Вакзальная-Ленінская адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Жыхар Шуміліна, які на веласіпедзе ехаў з вуліцы Вакзальнай, не ўступіў дарогу аўтамабілю. У выніку фургон райспажыўтаварыства і веласіпедыст сутыкнуліся. Пацярпелы быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне райбальніцы. Але ад атрыманых траўм мужчына памёр. Падрабязнасці аварыі высвятляюцца.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №82 ад 25.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *