Сотрудники РОВД контролируют работу сторожей ночью

Происшествия Экономика

Начныя рэйды міліцыянераў
Час жніва вельмі напружаны і для супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў. Згодна з указаннем Міністэрства ўнутраных спраў “Аб папярэджанні крадзяжоў з аграпрамысловага комплексу ў час правядзення ўборачнай кампаніі” міліцыянеры кожны дзень праводзяць рэйды на зернесушылкі раёна, сочаць за захаванасцю дзяржаўнай маёмасці, выяўляюць крадзяжы і правапарушэнні, складаюць адміністрацыйныя пратаколы.
“Зернесушылкі і майстэрні правяраем ў асноўным у вячэрні і начны час, – кажа начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Андрэй Міхайлавіч Казлоў. – Працуем па гра-фіку, але пра яго, вядома, не паведамляем ні кіраўніку гаспадаркі ні спецыялістам. Стараемся прыязджаць незаўважна, дзяжурым паблізу сушылак па некалькі гадзін. Так што калі нехта надумаецца выносіць запчасткі ці зерне, абавязкова трапіць ў поле нашага зроку”.
І трапілі. Нядаўна на гарачым, так сказаць, крадзяжы міліцыянеры затрымалі работніка зернесушылкі ў Язвіне, які нёс дадому ў мяшку 28 кілаграмаў зерня. Мужчына быў дастаўлены ў РАУС, на яго складзены адміністрацыйны пратакол. Зерне вернута гаспадарцы, а мужчыну пагражае штраф ад 30 да 50 базавых велічынь.
“Бываючы ў гаспадарках,  мы праводзім прафілактыку, просім людзей неадкладна паведамляць нам пра любых падазроных асоб, – гаворыць старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Сяргей Аляксандравіч Кузняцоў. – І мы ўдзячны пільным землякам за дапамогу. Так, нядаўна патэлефанавалі са Светласельскага і паведамілі, што на зернесушылцы мясцовая жанчына крадзе зерне. Імгненна нарад міліцыі быў на месцы, жанчыну затрымалі”.
Вячэрнія і начныя рэйды на зернесушылкі раёна працягваюцца. І той, хто паквапіцца на дзяржаўную маёмасць, абавязкова трапіць у рукі міліцыянераў.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №64 ад 14.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *