13 460 штук саженцев ели, берёзы и дуба посадили в Шумилинском районе представители профсоюзных организаций

Главное Общество Экология

Расці, прафсаюзны лес!

Актыўны ўдзел у акцыі прынялі прафсаюзы Віцебскай вобласці. 9 красавіка прадстаўнікі абласных прафсаюзных арганізацый пасадзілі на тэрыторыі Мікіціхінскага лясніцтва прафсаюзны лес.

Прафсаюзныя актывісты Віцебшчыны вядуць пасадку лясных культур у Мікіціхінскім лясніцтве.

Віцебскі дэсант, які налічваў амаль трыццаць чалавек, – прадстаўнікі Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў і абласных галіновых арганізацый – высадзіўся на пяцігектарным полі за аг. Мікіціха, якое мясцовае сельгаспрадпрыемства перадало Шумілінскаму лясгасу. Да акцыі далучыліся спецыялісты раённага аб’яднання прафсаюзаў, супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў, работнікі Шумілінскага лясгаса – усе разам пасадзілі 13460 штук саджанцаў елкі, 3845 – бярозы, 1925 – дуба.
– У многіх прафсаюзных арганізацыях стала добрай традыцыяй удзельнічаць у экалагічных акцыях, – адзначыў старшыня Віцеб-скага абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Уладзімір Савік. – Магчыма, многія з удзельнікаў акцыі праз некалькі гадоў паедуць па аўтадарозе Віцебск-Полацк і раскажуць сваім дзецям ці ўнукам, што тут расце прафсаюзны лес.
Старшыня абласнога абкама прафсаюзаў работнікаў АПК Таццяна Ярома падкрэсліла, што акцыя прысвячаецца Году народнага адзінства, і нішто так не аб’ядноўвае і не згуртоўвае людзей, як сумесная праца.
Загадчык аддзела сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Уладзімір Аспанаў расказаў, што гэта не адзіная прафсаюзная акцыя на Шуміліншчыне. Раёну да «Дажынак» прафсаюзы вобласці акажуць дапамогу ў рэканструкцыі «Алеі герояў» у гарадскім парку, а таксама выдзеляць сродкі на добраўпарадкаванне воінскага пахавання.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №28 ад 13.04.2021 г.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *