Першае месца – у Марыі Лашковай

Новости Образование

Першае месца – у Марыі Лашковай

Першае месца на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу юных майстроў «Беларуская выцінанка», які праводзіўся ў Віцебскім абласным Палацы дзяцей і моладзі, заняла Марыя Лашкова з Шуміліна.

Дзяўчынка наведвае заняткі па інтарэсах «Квілінг» цэнтра дзяцей і моладзі (педагог дадатковага навучання Таццяна Чупрукова).
– Я вучуся ў шостым класе, заняткі па інтарэсах у Таццяны Віктараўны наведваю трэці год, – расказала Марыя. – Гэта першы сур’ёзны конкурс у маім жыцці. І першая перамога, якую са мной раздзяляе мой настаўнік, родныя і сябры. Да конкурсу рыхтаваліся загадзя, бо спачатку было дамашняе заданне: зрабіць сюжэтную кампазіцыю з букетамі і вазонамі. Для работы па выцінанцы я выбрала адны з самых маіх любімых кветак – півоні. Непасрэдна на конкурсе, на які адводзілася паўтары гадзіны, мы павінны былі выразаць «Дрэва жыцця».
За першае месца я атрымала дыплом і падарунак. Перамога мяне акрыліла. Планую і ў наступныя гады ўдзельнічаць у розных конкурсах і перамагаць.
Дарэчы, заўтра, 14 красавіка, Марыя Лашкова разам са сваім педагогам Таццянай Чупруковай едзе на рэспубліканскі этап конкурсу «Беларуская выцінанка» ў Мінск. Пажадаем Марыі перамогі!
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №28 ад 13.04.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *