Совещание в райисполкоме: погода заставляет работать в усиленном режиме

Актуалии Власть

Ва ўзмоцненым рэжыме
Аналіз  сітуацыі ў раёне і забеспячэння яго жыццядзейнасці ва ўмовах моцных снегападаў быў зроблены на рабочай нарадзе ў раённым выканаўчым камітэце, якую правёў учора старшыня райвыканкама У. П. Куранны.
Умовы надвор’я вымушаюць дарожную і камунальную службы, а таксама міліцыю і раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.
Ва ўзмоцненым рэжыме павінны працаваць і такія службы як райплемстанцыя, райветстанцыя, насенная інспекцыя, каб выканаць распараджэнне старшыні райвыканкама па асемяненню кароў і цёлак, закупу насення канюшыны. Распараджэнне павінна быць выканана да 1 лютага, падкрэсліў Уладзімір Пятровіч.
Старшыня райвыканкама запатрабаваў фарсіраваць работы па вывазу арганікі, сфарміраваць спецыяльныя атрады, прыцягнуць да гэтай справы прадпрыемствы і арганізацыі. Сітуацыю, што раён знаходзіцца ў абласной зводцы па вывазу арганікі на трэцім радку знізу, трэба тэрмінова выпраўляць.
На рабочай нарадзе былі абмеркаваны таксама пытанні будаўніцтва праваслаўнага храма ў Шуміліне, рэканструкцыі фізкультурна-аздараўленчага комплексу, іншыя пытанні.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №7 ад 24.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *