На заседании райисполкома рассматривалаось выполнение Госпрограммы по использованию мелиорированных земель

Актуалии Президент

У цэнтры ўвагі – работа меліяратараў
Зямля – галоўнае багацце краіны, а меліяраваныя землі – багацце двайное, таму не выпадкова на апошнім пасяджэнні райвыканкама разглядалася пытанне “Аб рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы захавання і выкарыстання меліяраваных зямель у 2014 годзе”.
Адкрываючы пасяджэнне, старшыня райвыканкама У. П. Куранны адзначыў, што перад шумілінскімі меліяратарамі стаяць вялікія і складаныя задачы. Большасць меліярацыйных сістэм пабудаваны даўно, таму на першы план выходзіць іх рэканструкцыя. Значныя плошчы сельгасугоддзяў патрабуюць выканання культуртэхнічных работ. Да таго, меліяратары заўжды адгукаюцца ў час пасяўной, уборачнай, нарыхтоўкі кармоў і актыўна дапамагаюць сельскагаспадарчым прадпрыемствам. Кіраўнік раёна выказаў падзяку механізатарам з ПМС за работу падчас касавіцы.
Начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама З. Ф. Алюліна ў сваім дакладзе адзначыла, што па стану на 1 студзеня 2014 года плошча меліяраваных зямель у раёне складае 31 605 га. У агульнай плошчы асушаных зямель сельскагаспадарчыя землі займаюць 25 307 га. Удзельная вага меліяраваных сельгасугоддзяў да іх агульнай плошчы складае па раёне 44,5%, а ў ААТ “Лаўжанскае” – 72,6%, УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” – 52,2%.
Закрытым дрэнажом асушаны ў раёне 22,7 тысячы га (89,7%), такія сістэмы патрабуюць больш выдаткаў на ўтрыманне і рамонт.
Меліярацыйныя сістэмы ўключаюць складаны комплекс тэхнічных збудаванняў: 1147,1 км каналаў і водапрыёмнікаў, 6 рэгулюючых збудаванняў і 520 пераездаў, 59,8 км эксплуатацыйных дарог.
Па выніках абследавання патрабуюць рэканструкцыі 4,3 тысячы га меліяраваных зямель, з іх першачарговыя ў ААТ “Ляжні” – 102 га, ААТ “Прыазёрны мір” – 140 га, ААТ “АграБаравінка” – 36 га.
За 2011-2013 гады Шумілінскае ПМС правяло работы па рэканструкцыі меліярацыйных сістэм на плошчы 1089 га (49,8% да плана), правяло аграмеліярацыйных мерапрыемстваў на плошчы 517 га (63,8% да плана). Не выканана Дзяржпраграма па ўвядзенні ў эксплуатацыю новага аб’екта асушэння плошчай 220 га ў “Прыазёрным міры” і “Ляжнях”.
Аб’ём падрадных работ за чатыры месяцы бягучага года Шумілінскім ПМС выкананы на 144,9% (4773 мільёна рублёў, з якіх у раёне – 3422 мільёна). Вядзецца рэканструкцыя аб’ектаў у КУСГП “Ульскі”, УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”. Па праграме “Чыстыя палі” арганізаваны культуртэхнічныя работы ў КУСГП “Сіроцінскі”.
Але, як адзначыла Зафія Францаўна, ёсць пытанні да меліяратараў па якасці выканання работ, па эканоміі і рацыянальнаму выкарыстанню матэрыяльных, фінансавых і людскіх рэсурсаў.
Начальнік унітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм “Шумілінскае ПМС” А. В. Аляксеенка ў сваім выступленні адзначыў, што цяпер ва ўмовах, калі фінансаванне меліярацыі абмежавана, прадпрыемству прыходзіцца шукаць выйсце. Меліяратары аказваюць паслугі сельскагаспадарчым прадпрыемствам, выконваюць работы за межамі раёна. Зараз, напрыклад, шумілінцы дапамагаюць наводзіць парадак да “Дажынак” у Гарадку. Дзякуючы паслугам пабочным арганізацыям ўдалося спрацаваць з плюсам, але цягнуць мінулыя даўгі. Таму кіраўнік прадпрыемства папрасіў сельгаспрадпрыемствы хаця б часткова разлічвацца за аказаныя паслугі. А дапамагаць сельскай гаспадарцы раёна меліяратары будуць і надалей.
У прынятым рашэнні пастаўлена задача ліквідаваць адзначаныя недахопы ў рабоце меліяратараў, актывізаваць работы па завяршэнні пераходзячых аб’ектаў, а таксама па догляду за меліяраванымі землямі і меліярацыйнымі збудаваннямі.
У пасяджэнні браў удзел намеснік генеральнага дырэктара КУП “Віцебскмеліявадгас” Д. М. Хатулёў.
На пасяджэнні райвыканкама таксама былі разгледжаны бягучыя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №51 ад 08.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *