12 апреля стартовала акция «За безопасность вместе!»

Безопасность Общество

«За бяспеку разам!» –
рэспубліканская акцыя пад такой назвай стартавала 12 красавіка ў краіне, у тым ліку і ў Шумілінскім раёне, і прадоўжыцца да 28 красавіка.

Акцыя накіравана на стабілізацыю абстаноўкі з пажарамі і гібеллю на іх людзей, а таксама прыцягненне ўвагі насельніцтва да пытанняў забеспячэння бяспекі.
У акцыі прымуць удзел зацікаўленыя службы – райаддзел па надзвычайных сітуацыях, РАУС, аддзел па адукацыі, установы аховы здароўя, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і інш.
Запланаваны работа аглядавых камісій, сустрэчы ў працоўных калектывах сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, з насельніцтвам, абучэнне асновам бяспекі жыццядзейнасці, мерам па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, дзеянням пры іх узнікненні.
Вадзім ПІВАВАРАЎ,
інспектар РАНС.
Апублікавана ў №28 ад 13.04.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *